Энэргетычны напой
Энэргеты́чны напо́й — кафэіназьмяшчальны напой, распрацаваны ў 1980-я гады Дытрыхам Матэшыцам дзеля павелічэньня працаздольнасьці чалавека шляхам павышэньня засяроджаньня ўвагі. Зьмяшчае таксама цукар, вітаміны і 2 вытворныя амінакісьлі — таўрын і карніцін, што бяруць удзел у энэргетычным абмене. Пляшка напою зьмяшчае 116 міліграмаў кафэіну, кубак жа зробленай у кававарцы кавы — 65—125 мг. У 1984 годзе стваральнік напою заснаваў прадпрыемства «Рэд Бул» (па-ангельску: Red Bull — «чырвоны бык»; Фушль-ам-Зээ, зямля Зальцбург, Аўстрыя).
Шкоднасьць
рэдагавацьШкодзіць здароўю ў спалучэньні зь сьпіртам. Бяз шкоды здароўю дапушчаецца ўжытак 2 порцыяў напою ў суткі. Цалкам супрацьпаказаны дзецям, цяжарным жанчынам, таксама пры разладзе сну і хваробах сэрца, язьве і гастрыце[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Хрысьціна Курловіч (18 сьнежня 2012) У Беларусі пакуль не плянуюць уводзіць забарону на продаж энэргетычных напіткаў Камэнтары. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 26 сьнежня 2012 г.