Кетчуп (па-ангельску: ketchup) — соўс, у склад якога ўваходзіць таматавая паста, воцат, крухмал, соль, цукар, перац і розныя дадаткі.

Кетчуп

Гісторыя

рэдагаваць

Прарадзімай кетчупу лічыцца Кітай. У XVII стагодзьдзі ў Ангельшчыну завезьлі з Азіі соўс, прыгатаваны з анчоўсаў, грэцкіх арэхаў, грыбоў і нырачных бабоў. Зваўся ён на адным з кітайскіх дыялектаў koechiap, або ke-tsiap. У грубіянскім перакладзе гэта азначае расол засоленай рыбы або малюска. У найстарэйшы рэцэпт таматы не ўваходзілі, соўс рыхтавалі з анчоўсаў, грэцкіх арэхаў, грыбоў і фасолі, зьмяшаных са спэцыямі, часныком і віном.

У Ангельшчыне яго звалі catchup або ketchup. У канцы XIX стагодзьдзя ў кетчуп пачалі дадаваць памідоры. Новы варыянт апынуўся ўдалым і хутка распаўсюдзіўся па Эўропе. Ад пачатковага варыянту цяпер засталіся толькі малавядомыя рэцэпты кетчупа з грыбоў і алівак.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кетчупсховішча мультымэдыйных матэрыялаў