Малая Лапеніца
Мала́я Лапе́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Харужаўцы. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 204 чалавекі.
Малая Лапеніца лац. Małaja Łapienica | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Ваўкавыскі |
Насельніцтва: | 204 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Паштовы індэкс: | 231926 |
СААТА: | 4208809086 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′37″ пн. ш. 24°29′30″ у. д. / 53.02694° пн. ш. 24.49167° у. д.Каардынаты: 53°1′37″ пн. ш. 24°29′30″ у. д. / 53.02694° пн. ш. 24.49167° у. д. |
± Малая Лапеніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лапеніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Лапеніца ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі.
У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Клочкаў, Трызнаў, з другой паловы XVII стагодзьдзя — Агінскіх, у 1796 годзе — Людвіка Тышкевіча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лапеніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1836 год у мястэчку было 33 двары. На 1914 год у Лапеніцы было 73 двары. У тутэйшым касьцёле ў 1918—1920 гадох служыў ксяндзом паэт Язэп Германовіч (псэўданім Вінцук Адважны), які вёў пропаведзі на беларускай мове.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лапеніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лапеніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Лапеніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Лапеніца ўвайшла ў БССР, у Ваўкавыскі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1 студзеня 2004 году тут было 111 двароў.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1829 год — 65 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 35, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 21[3]; 1836 год — 230 чал.; 1884 год — 346 чал., зь іх 89 юдэяў[4]
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 419 чал.; 1999 год — 274 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 252 чал.; 2010 год — 204 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Малой Лапеніцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэк
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Гаспадарчы двор
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сядзіба Булгарынаў (XVIII ст.)
Асобы
рэдагаваць- Паўлюк Шукайла (1904—1939) — беларускі літаратар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 126.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 723.
Літаратура
рэдагаваць- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.