Харужаўка
рака ў Беларусі
Харужаўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Росі (басэйн Нёману). Цячэ ў Ваўкавыскім і Сьвіслацкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 24 км[1]. Плошча вадазбору 162 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
Харужаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | паміж в. Драгічанамі і Раманаўкай |
Вусьце | Рось |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Ваўкавыскі раён і Сьвіслацкі раён |
Даўжыня | 24 км |
На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Ізабелін і Малая Лапеніца.
Пачынаецца паміж вёскамі Драгічанамі і Раманаўкай Ваўкавыскага раёну, упадае ў Рось на паўднёвы захад ад вёскі Міхайлаў Сьвіслацкага раёну. Цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша.