Людвік Тышкевіч
Людвік Тышкевіч (1748 — 26 чэрвеня 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (1775—1780), гетман польны літоўскі (з 1780), маршалак (з 1793) і падскарбі вялікі літоўскі (з 1791). Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1778), а таксама расейскіх Андрэя Першазванага[1] (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)[2].
Людвік Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1748 |
Памёр | 26 чэрвеня 1808 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Юзэф Скумін Тышкевіч Ганна Пацей |
Жонка | Канстанцыя Панятоўская |
Дзеці | Ганна Скумін-Тышкевіч |
Дзейнасьць | дыплямат |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юзэфа і Ганны з Пацеяў.
У 1778 абіраўся маршалкам сойму. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэньне да Таргавіцкай канфэдырацыі, што пазьней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да імпэратрыцы расейскай Кацярыны ІІ.
Атрымаў у спадчыну ад бабулі Салямэі Радзівіл мёнтак у Горадні. У 1775 збудаваў тамака драўляную сядзібу ў клясычным стылі. Будынак звонку нічым не вылучаўся, але быў выдатна і з густам аздоблены ў сярэдзіне. Дзеля гэтага былі запрошаны вядомыя мастакі і дэкаратары. Матэрыялы выпісваліся наўпрост з Парыжу. Палац існаваў да Другой сусьветнай вайны. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.
У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, ўзяўшы шлюб з дачкою Казімера Канстанцыяй Панятоўскай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 218.
- ^ Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005, С. 159.