Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Ліпск)

помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Ліпску (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Ліпск
Каардынаты 52°49′53.70″ пн. ш. 26°05′36.90″ у. д. / 52.8315833° пн. ш. 26.0935833° у. д. / 52.8315833; 26.0935833Каардынаты: 52°49′53.70″ пн. ш. 26°05′36.90″ у. д. / 52.8315833° пн. ш. 26.0935833° у. д. / 52.8315833; 26.0935833
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль эклектыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Ліпску. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваны касьцёл у Ліпску збудавалі ў 1910 годзе як філіяльны на сродкі графаў Патоцкіх.

У Першую сусьветную вайну будынак касьцёла атрымаў пашкоджаньні, па чым яго часткова аднавілі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры эклектыкі, у якім спалучаюцца рысы барока, клясыцызму, асобныя элемэнты ракако. Гэта прастакутная ў пляне 3-нэфавая базыліка з бакавымі закрысьціямі. У плястычным разьвязку фасадаў вялікая роля надаецца руставаных лапаткам і фігурным панэлям. Вэртыкальным акцэнтам з боку галоўнага фасаду выступала нэабарокавая 4-гранная вежа-званіца зь фігурным купалам і шпілем у завяршэньні. Яна стаяла на шырокай тэрасе з балюстрадай на пэрымэтры і дэкаратыўнымі вазамі на кутах. Над карнізам галоўнага фасаду разьмяшчаўся лучковы франтон, аконныя праёмы такой жа формы чаргаваліся з авальнымі люкарнамі[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 34.
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 197.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000478