Другі дывізіён Футбольнай лігі
Другі дывізіён Футбольнай лігі (па-ангельску: Football League Second Division) — другая па значнасьці частка старой сыстэмы чэмпіянату Ангельшчыны па футболе, якую пасьля 1992 году зьмяніў Чэмпіянат футбольнай лігі. Існавала з 1892 году, і з таго часу колькасьць удзельнікаў лігі толькі павялічвалася. Гэтак у 1893 годзе ў розыгрышу Другога дывізіёну бралі ўдзел 15 клюбаў, а з 1988 году па ліквідацыю дывізіёну ўдзельнікаў налічвалася ў колькасьці 24 клюбаў.
Ня варта блытаць стары Другі дывізіён з новай Другой лігай, бо апошняя ў сыстэме чэмпіянату Ангельшчыны зьяўляецца чацьвtртай па значнасьці.