Лутан Таўн

ангельскі футбольны клюб

«Лутан Таўн» (па-ангельску: Luton Town) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лутан, Бэдфардшыр. Заснаваны ў 1885 годзе. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне Кенілўорт-Роўд, на якім базуецца з 1905 году. Гісторыя клюбу ўключае ў сябе перамогі трафэяў, некалькі фінансавых крызаў, шматлікія паніжэньні і павышэньні ў дывізіёнах, а таксама пэрыяд устойлівага посьпеху. Залатыя часы «Лутан Таўну» прыпалі на пэрыяд паміж 1982 і 1992 гадамі, калі клюб выступаў у найвышэйшым дывізіёне ангельскага футболу. У 1988 годзе клюб здабыў свой адзіны галоўны трафэй, як то Кубак футбольнае лігі.

Лутан Таўн
Luton Town FC.png
Поўная назва па-ангельску: Luton Town Football Club[1]
Заснаваны 11 красавіка 1885
Горад Лутан, Ангельшчына
Стадыён Кенілўорт-Роўд
Умяшчальнасьць: 10 356
Прэзыдэнт Нік Оўэн[d] і Дэйвід Ўілкінсан[d][2]
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2022—2023 Футбольная ліга, 3 месца (падвышэньне)
lutontown.co.uk(анг.)

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць