Ангельская рэвалюцыя

Ангельская рэвалюцыя XVII стагодзьдзя (Ангельская грамадзянская вайна; анг. English Civil War; у савецкай гістарыяграфіі Ангельская буржуазная рэвалюцыя) — працэс пераходу ў Англіі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай, пры якой улада караля абмежаваная ўладай парлямэнта, а таксама гарантаваныя грамадзянскія свабоды, які цягнуўся з 1642 па 1651 год.

Ангельская рэвалюцыя
Перамога парлямэнтарысцкай арміі пад кіраўніцтвам сэра Томаса Фэірфакса і Олівэра Кромўэла над арміяй раялістаў пад кіраўніцтвам Прынца Рупэрта ў бітве пры Нэсьбі (14 чэрвеня 1645) адначыла пераломны момант у Ангельскай рэвалюцыі.
Дата: 22 жніўня 1642 — 3 верасьня 1651
(9 гадоў, 1 тыдзень і 5 дзён)
Месца: Каралеўства Ангельшчызна
Вынік: Перамога парлямэнтарыстаў, пакараньне сьмерцю караля Карла I, усталяваньне Ангельскай рэспублікі пад кіраўніцтвам Олівэра Кромўэла.
Супернікі
РаялістыПарлямэнтарысты
Камандуючыя
Карл ІОлівэр Кромўэл

Рэвалюцыя прыняла форму канфлікту выканаўчай і заканадаўчай уладаў (кароль супраць парлямэнту), што перарасло ў грамадзянскую вайну, а таксама ў форму рэлігійнай вайны паміж англіканамі і пурытанамі. У Ангельскай рэвалюцыі быў заўважаны, хоць гуляў і другарадную ролю, таксама элемэнт нацыянальнай барацьбы (паміж ангельцамі, шатляндцамі і ірляндцамі).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ангельская рэвалюцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў