Солфард
Со́лфард (па-ангельску: Salford) — горад у Вялікім Манчэстэры, Ангельшчына. У 2011 годзе ў Солфардзе пражывала крыху болей за 103 тысячы чалавек[2]. Гістарычна горад быў часткай Ланкашыру, зьяўляючыся месцам судовага пасаду старажытнага Солфардшыру. Прыкладна ў 1230 годзе Ранульф дэ Бляндэвіль, 6-ы чэстэрскі граф, выдаў гораду статут, згодга зь якім горад атрымаў статус вольнага места. Дзякуючы такім падзеям культурнае і гандлёвае значэньне гораду значна палепшылася. Зьмены пачалі адбывацца за часам індустрыяльнай рэвалюцыі, калі суседні Манчэстэр у канцы XVII ды пачатку XIX стагодзьдзяў пачаў набіраць моц. У гады індустрыяльнай рэвалюцыі Солфард стаў буйным местам прадзеньня і ткацтва бавоўны і шоўку і важным унутраным портам на Манчэстэрскім суднавым канале з 1894 году. Заняпад прамысловасьці адбыўся ў XX стагодзьдзі, што выклікала эканамічную дэпрэсію ў горадзе.
Солфард | |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Плошча: |
|
Вышыня: | 46 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 0161 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′58″ пн. ш. 2°17′35″ з. д. / 53.48278° пн. ш. 2.29306° з. д.Каардынаты: 53°28′58″ пн. ш. 2°17′35″ з. д. / 53.48278° пн. ш. 2.29306° з. д. |
Солфард | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.salford.gov.uk/ |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.citypopulation.de/UK-Cities.html
- ^ «Local Area Report – Salford (11119884030)». Nomis. Office for National Statistics.