Ірляндзкае мора
мора Атлянтычнага акіяну
Ірля́ндзкае мо́ра — частка Атлянтычнага акіяна, якая аддзяляе паміж сабой астравы Ірляндыя і Вялікабрытанія. На поўдні мора злучаецца з Кельцкім морам праз канал Сьвятога Георгія і з унутранымі морамі ля заходняга ўзьбярэжжа Шатляндыі на поўначы. Найвялікшымі астравамі мора ёсьць Англсі, які месьціцца наўпрост з паўночнага берагу Ўэйлза, і Мэн. Ірляндзкае мора мае істотную эканамічную значнасьць для рэгіянальнага гандлю, транспарту, а таксама вытворчасьці электраэнэргіі, як праз ветравую энэргетыку, гэтак і дзейнасьці атамных электрастанцыяў.
Ірляндзкае мора | |
Этымалёгія | Ірляндыя |
---|---|
Краіны вадазбору | |
Найб. глыбіня | 262 м |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |