Лускалы
Лу́скалы[2] (па-расейску: Лускалы) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 100 м ад правага берагу ракі Крывуля, за 1,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 16 км на захад ад Камянцу, за 52 км на поўнач ад Берасьця, за 20 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Войскі сельсавет.
Лускалы | |
трансьліт. Luskaly | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 13 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225066[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′4″ пн. ш. 23°38′10″ у. д. / 52.40111° пн. ш. 23.63611° у. д.Каардынаты: 52°24′4″ пн. ш. 23°38′10″ у. д. / 52.40111° пн. ш. 23.63611° у. д. |
± Лускалы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 80 рэвіскіх душ.
- 1845: паводле інвэнтару вёска ў складзе маёнтку Бучамля.
- канец XIX ст.: вёска ў Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: Лускалыўская сельская грамада мела 217 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 22 двары, 158 жыхароў, хлебазапасная крама, ветраны млын, 2 кузьні.
- 1905: 245 жыхароў.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы.
- 1923: у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва, 12 жылых і 4 нежылыя двары, 79 жыхароў.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павету і ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбентропа у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Войскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 32 двары, 162 жыхары.
- 1949: арганізаваны калгас «Чырвоная Зорка».
- 1950: 28 гаспадарак, 117 жыхароў.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1964: зноў у Войскім сельсавеце.
- 1970: 91 жыхар, у калгасе «Беларусь».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 13 жыхароў
- 2005 год — 17 жыхароў, 11 двароў[3]
- 1999 год — 22 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 59
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 59.