Пела
рака ў Беларусі
Пела — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.
Пела лац. Pieła | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Куранцу |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 11 км |
Плошча басэйну | 56 км² |
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Куранец.
Пачынаецца каля вёскі Куранцу, упадае ў Вяльлю каля места Вялейкі. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор на паўднёвай ускраіне Нарачанска-Вялейскай нізіны[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 159.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.