Портсмут (футбольны клюб)

«Портсмут» (па-ангельску: Portsmouth Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Портсмуту. Заснаваны 5 красавіка 1898 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Фратан Парк». «Портсмут» двойчы ў сваёй гісторыі станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1949 і 1950 гадох. Акрамя тага, на ліку клюбу маецца дзьве перамогі ў Кубку Ангельшчыны ў 1939 і 2008 гадох.

Портсмут
Поўная назва па-ангельску: Portsmouth Football Club
Заснаваны 5 красавіка 1898
Горад Портсмут, Ангельшчына
Стадыён Фратан Парк
Умяшчальнасьць: 20 688
Прэзыдэнт Майкл Эйснэр[d]
Кіраўнік The Tornante Company[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 Першая ліга, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
portsmouthfc.co.uk (анг.)

«Портсмут» толькі аднойчы браў удзел у эўрапейскіх спаборніцтвах, то бок у Кубку УЭФА 2008—2009 гадоў, што было вынікам перамогі ў фінале Кубка Ангельшчыны ў 2008 годзе. У гэты пэрыяд за клюб выступалі футбалісты з досьведам гульны за нацыянальную зборную Ангельшчыны, як то Глен Джонсан, Джэрмэйн Дэфо, Пітэр Краўч, Дэйвід Джэймз і Сол Кэмпбэл. У пэрыяд з 2003 па 2010 гады клюб выступаў у Прэм’ер-Лізе. Аднак, справы пагоршыліся ў 2010–2013 гадох, калі клюб двойчы падпадаў пад вонкавае кіраваньне праз высокую запазычанасьць. У выніку клюб быў вымушаны адправіцца ў Другую лігу, што зьяўлялася самай нізкага лігай, у якой браў удзел клюб пасьля сэзону 1979—1980 гадоў. Клюб быў выратаваны ад ліквідацыі пасьля таго як быў куплены арганізацыяй заўзятараў Pompey Supports Trust[1][2]. Гэта зрабіла «Портсмут» самым буйным футбольным клюбам, які знаходзіўся пад кіраваньнем заўзятараў клюбу. 3 жніўня 2017 году клюб быў прададзены кампаніі Tornante Company, інвэстыцыйнай кампаніі, якая належыць былому генэральнаму дырэктару кампаніі «Дыснэй» Майклу Эйснэру[3][4].

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць