Ольса
О́льса, Вольса[2] — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці, Клічаўскім і Качэрыцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 92 км. Плошча вадазбору 1690 км². Выдатак вады ў вусьці 9,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Ольса лац. Olsa | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Каменнага Барку |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць, Менская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 92 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 9,3 м³/с |
Плошча басэйну | 1690 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Назва
рэдагавацьНа думку мовазнаўцы І. Яшкіна гідронім Вольса ўтварыўся да народнага слова вольс (алёс) — 'нізінны альховы лес'. Паводле мовазнацы В. Вячоркі, беларускай фанэтыцы адпавядае толькі форма Вольса[2].
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 3,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Каменнага Барку Бярэзінскага раёну, вусьце за 5 км на захад ад вёскі Любонічаў Качэрыцкага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Даліна пераважна невыразная, каля места Клічава, вёскі Ваевічаў і паміж вёскамі Бацэвічамі і Запольлем Клічаўскага раёну трапэцападобная (шырыня 0,8—1 км). Схілы спадзістыя, вышынёй 2—7 м, месцамі слабапарэзаныя; правы адкрыты, разараны, левы амаль на ўсім працягу парослы мяшаным лесам. Абалона двухбаковая, ніжэй за Клічаў чаргуецца па берагах (шырыня 0,6—1,5 км), нізкая, месцамі забалочаная; ад вусьця Сушы да вёскі Запольля Клічаўскага раёну перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. У разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,5—1 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 10 км каналізаванае, ніжэй шырыня ракі ў межань 12—18 м. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, паміж вёскамі Ваевічам і Запольлем Клічаўскага раёну спадзістыя, ніжэй да вусьця стромкія і абрывістыя. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў.
Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. У ніжняй плыні найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,2 м[3].
Цікавы факт
рэдагавацьРака паслужыла назваю для фолк-гурта Стары Ольса.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ а б Вячорка В. Пад чым гетман Астроскі перамог 80000 маскавітаў? // Радыё Свабода, 7 верасьня 2017 г.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 276—277.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 276—277.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971