Кузава
Ку́зава (па-польску: Kuzawa, па-падляску: Kúzava[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.
Кузава | |
польск. Kuzawa | |
Першыя згадкі: | 1560 |
Былая назва: | Бабічы |
Мясцовая назва: | Kuzava |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чаромха |
Насельніцтва: | 195 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-240 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.4° у. д.Каардынаты: 52°30′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.4° у. д. |
Кузава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары на месцы[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1560 годзе вёска Бабічы (праўдападобна першым арандатарам вёскі быў Бабіцкі) зьяўлялася каралеўскім прадмесьцем суседніх Кляшчэляў і разьмяшчалася на 30 валоках кепскай зямлі. Пасьля Люблінскай вуніі знаходзілася на самой мяжы паміж Каронай Польскай і ВКЛ (на падляскім, каралеўскім боку). У люстрацыі клашчэлеўскіх маёмасьцяў 1660 году ўпершыню сустракаецца назва Кузава. На рэчцы Нурэц былі тут млыны, а побач зь вёскай існавалі 2 фальваркі. Ужо ў першай палове 19 ст. мясцовымі жыхарамі была пабудаваная вясковая школа[4]. У міжваенны пэрыяд Кузава прыналежала да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 180 жыхароў (6 каталікоў і 174 праваслаўных, усе пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Кузава была далучаная да гміны Чаромха. У 1980 годзе была пабудаваная царква ў гонар сьв. Барбары, а ў 1984 г. заснаваная самастояная парафія (раней жыхары Кузавы прыналежалі да парафіі ў Кляшчэлях.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 10 чэрвеня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Kuzava svoja.org Праверана 10 чэрвеня 2015 г.
- ^ Rys historyczny Parafii Prawosławnej w Kuzawie pod wezw. Św. Barbary (пол.) Parafie. Gmina Czeremcha. Праверана 10 чэрвеня 2015 г.
- ^ Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 107
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 10 чэрвеня 2015 г.