Беластоцкае ваяводзтва (1944—1975)
Беластоцкае ваяводзтва (па-польску: Województwo białostockie) — адно з ваяводзтваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1944—1975 гадах. Сядзібай ваяводзкіх улад быў горад Беласток.
Беластоцкае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | ваяводзтва Польшчы |
Адміністрацыйны цэнтар | Беласток |
Дата ўтварэньня | 22 жніўня 1944 |
Дата скасаваньня | 1 чэрвеня 1975 |
Насельніцтва |
|
Плошча | |
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утворана 22 жніўня 1944 года пастановай Польскага камітэта народнага вызваленьня ад 21 жніўня 1944 года аб парадку прызначэньня органаў агульнага кіраваньня першай і другой інстанцыі шляхам аднаўленьня даваеннага Беластоцкага ваяводзтва.
На падставе дамовы паміж Польшчай і СССР аб польска-савецкай дзяржаўнай мяжы ад 16 жніўня 1945 года са складу ваяводзтва была вылучана ўсходняя частка, якая ахоплівала большую частку былых Гарадзенскага і Ваўкавыскага паветаў, а таксама частку Сакольскага і Аўгустоўскага паветаў, якая ў выніку засталася пад савецкай ўладаю ў складзе БССР.
Беларускія грамады
рэдагавацьПры ваяводзтве было ўтворана Беларуская Грамадзка-Культурнае Таварыства. Яно мела свае аддзелы: