Залежныя тэрыторыі
Зале́жныя тэрыто́рыі — агульнае абазначэньне абшараў, што знаходзяцца ў пэўнай палітычнай залежнасьці ад якой-небудзь дзяржавы.
Існуюць розныя ступені і формы залежнасьці, але асноўнай адметнасьцю залежных тэрыторыяў зьяўляецца тое, што яны ня лічацца часткай асноўнай ці матэрыковай тэрыторыі пэўнай дзяржавы. У той час, калі асноўная тэрыторыя дзяржавы знаходзіцца пад непасрэдным кантролем органаў улады, залежныя тэрыторыі маюць больш высокі ўзровень аўтаномнасьці. Напрыклад, многія з залежных тэрыторыяў маюць адрозную ад дзяржавы-гаспадара прававую сыстэму.
Акрамя таго, існуюць тэрыторыі, якія нельга назваць незалежнымі — да іх адносяцца спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, дзяржавы з урадам у выгнаньні, альбо тэрыторыі, на якіх дзейнічаюць значныя аўтанамісцкія ці сэпаратысцкія рухі.
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |