Крэ́сы (па-польску: Kresy) — ускраіны. Афіцыйная назва ў даваеннай Польшчы 1920—1939 земляў, у якія ўваходзілі Заходняя Беларусь і Заходняя Ўкраіна. У склад ўваходзілі: Львоўскае ваяводзтва (частка), Наваградзкае ваяводзтва, Палескае ваяводзтва, Віленскае ваяводзтва, Станіслаўскае ваяводзтва, Тарнопальскае ваяводзтва, Валынскае ваяводзтва і Беластоцкае ваяводзтва. Назва паўстала з памкненьняў польскай улады ігнараваць этнічныя сутнасьці гэтых зямель.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Крэсысховішча мультымэдыйных матэрыялаў