Занарацкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Зана́рацкі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Занарач.

Занарацкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Занарач
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1760 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222382
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году сельсавет быў створаны ў складзе Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай).

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Старлыгі, Сурвілы, Сырмеж, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава — ліквідаванага Сырмескага сельсавету[2].

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Плошча сельсавету складае 264,3 км²[3], з захаду на ўсход тэрыторыя сельсавету цягнецца на 14 км, з поўначы на поўдзень — на 12 км. У склад сельсавету ўваходзіць 9 вёсак. Агульная колькасьць двароў па стане на 2007 год складае 535, агульная колькасьць насельніцтва — 1253 чалавекі.

Праз тэрыторыю сельсавету праходзіць аўтамабільная дарога Нарач — Менск. За 30 км ад сельсавету праходзіць шаша Вільня — Полацак, за 36 км знаходзіцца найбліжэйшая чыгуначная станцыя «Княгінін».

На тэрыторыі Занарацкага сельсавету разьмяшчаюцца:

  • паўднёвая частка берагу возера Нарач, працягласьць якой складае каля 11 км;
  • выток ракі Нарачанкі з возера Нарач і частка ракі працягласьцю ў 7,5 км;
  • на ўсходняй мяжы сельсавету разьмяшчаецца гідралягічны заказьнік «Чарэмшыцы»;
  • урочышчы Скок, Мыліца, Неслуч, Дакураўшчына, Магільнік;
  • закінутыя сажалкі для гадаваньня рыбаў ва ўрочышчы Скок і каля вёскі Сідаравічы;
  • балоты ва ўрочышчы Скок і ва ўрочышчы Барысіха;
  • сыстэма каналаў з вадасховішчам;
  • 10 невялікіх сажалак паміж вёскамі Занарач і Сідаравічы.

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць

Сельсавет разьмяшчаецца на паўднёвы захад ад Мядзелу, на паўднёвым беразе Нарачы ў межах Нарачанска-Вялейскай нізіны на поўдзень ад Сьвянцянскіх градаў. Адлегласьць да Менску складае 130 км, да Вільні — 100 км, найменшая адлегласьць да мяжы з Эўразьвязам складае 50 км.

Сельсавет мяжуе з Нарачанскім і Мядзельскім сельсаветамі. Частка земляў Занарацкага сельсавету знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Частка берагу Нарачы, які знаходзіцца на тэрыторыі Занарацкага сельсавету, роўная, пяшчаная, высокая. Бераг зьніжаецца на ўсход ад Занарачы і робіцца балоцістым. Каля паўночнай часткі вёскі Занарач знаходзіцца невялікая паўвыспа, якая выступае ў Нарач прыблізна на 200 м.

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 — 22

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 246
  • Занарочский сельсовет: местная повестка на XXI век / авторы-составители М.Г. Наранович, О.В. Сивограков. — Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 181