Балтагузы
Балтагу́зы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Балтагузы | |
трансьліт. Baltahuzy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Занарацкі |
Насельніцтва: | 10 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222382 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′4.01″ пн. ш. 26°39′10.01″ у. д. / 54.7677806° пн. ш. 26.6527806° у. д.Каардынаты: 54°46′4.01″ пн. ш. 26°39′10.01″ у. д. / 54.7677806° пн. ш. 26.6527806° у. д. |
± Балтагузы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1868 годзе вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 26 двароў, 200 жыхароў. У 1904 годзе налічвала 311 жыхароў, у 1908 г. - 330 жыхароў.
У сакавіку 1916 напярэдадні Нарачанскай апэрацыі паміж вёскамі Балтагузы і Сідаравічы разьмяшчалася нямецкая 9-я кавалерыйская дывізія.
З 12.10.1940 годзе у Сырмескім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці.
У 1950 г. створаны калгас імя Пушкіна. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтар - вёска Буйкі).
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Сырмескага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1960 год — 171 жыхар
- 1997 год — 22 двары, 37 жыхароў
- 2009 год — 10 чалавек[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі