Іванкі (Менская вобласьць)
Іванкі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Іванкі | |
трансьліт. Ivanki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Занарацкі |
Насельніцтва: | 22 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222382 |
СААТА: | 6240855036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°44′11.00″ пн. ш. 26°36′20.99″ у. д. / 54.7363889° пн. ш. 26.6058306° у. д.Каардынаты: 54°44′11.00″ пн. ш. 26°36′20.99″ у. д. / 54.7363889° пн. ш. 26.6058306° у. д. |
± Іванкі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 19 стагодзьдзі — маёнткі Іванкі і Дваржэц Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, ўласнасьць памешчыка Урбановіча, 10 двароў, 28 душ прыгонных сялян мужчынскага полу. У 1904 г. вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету, 177 жыхароў.
З 12.10.1940 г. у Сырмескім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці.
У 1949 годзе вяскоўцы стварылі калгас імя М. Горкага, у 1952—1954 гг. вёска — цэнтар узбуйненага калгасу імя М. Горкага, з 06.03.1954 г. — у складзе сучаснага калгасу з той жа назвай (цэнтар — вёска Буйкі).
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Сырмескага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1960 год — 113 жыхароў
- 1997 год — 19 двароў, 42 жыхары
- 2009 год — 22 чалавекі[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі