Сырмескі сельсавет
Сы́рмескі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сырмеж.
Сырмескі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сырмеж |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасаваньня | 28 траўня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222388 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 31 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Мядзельскага раёну.
28 красавіка 2004 году вёскі Абрамы, Балашы і Малая Сырмеж выключаныя са складу сельсавету і перададзеныя ў склад Нарачанскага сельсавету[1].
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Старлыгі, Сурвілы, Сырмеж, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава — перададзеныя ў склад Занарацкага сельсавету[2].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 17
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 апреля 2004 г. № 64 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 261
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 186