Сырмеж
Сы́рмеж[1] (таксама Сырме́ж[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Сырмеж | |
трансьліт. Syrmiež | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Занарацкі |
Насельніцтва: | 123 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222382 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′10.00″ пн. ш. 26°35′34.01″ у. д. / 54.7861111° пн. ш. 26.5927806° у. д.Каардынаты: 54°47′10.00″ пн. ш. 26°35′34.01″ у. д. / 54.7861111° пн. ш. 26.5927806° у. д. |
± Сырмеж |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1527 маёнтак Ашмянскага павету, набыты князем М. І. Мсьціслаўскім у князёў Сьвірскіх.
У 1846 маёнтак Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданьне Янушэўскага. У 1868 г. вёска Шамятоўскай воласьці Сьвянцянскага павету, 24 двары, 227 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 376 жыхароў, у 1908 г. — 47 двароў, 286 жыхароў[2].
З 12.10.1940 да 1980 цэнтар Сырмескага сельсавету Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 1959/08/31 г у Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці.
У 1949 годзе у вёсцы створаны калгас «Новае жыцьцё». З 1954 вёска ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтар — вёска Буйкі).
Да 28 траўня 2013 году вёска зьяўлялася цэнтрам Сырмескага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1960 год — 184 жыхары
- 1997 год — 52 двары, 120 жыхароў
- 2009 год — 123 чалавекі[4]
Асобы
рэдагаваць- Мікалай Драгун (1888—1976) — беларускі рэлігійны дзеяч.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Сырмеж Архівавана 10 ліпеня 2014. (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі