Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
герархічная структура падзелу геаграфічнай адзінкі
(Перанакіравана з «Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка»)
Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л — падзел тэрыторыі ўнітарнай дзяржавы на часткі (адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі), у адпаведнасьці зь якім будуецца сыстэма мясцовых органаў улады. Абумоўлены прыроднымі, палітычнымі, эканамічнымі, нацыянальнымі й іншымі чыньнікамі.
Суб'ектам фэдэрацыяў, як правіла, таксама ўласьцівы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, аднак яны ў сваю чаргу самі могуць быць фэдэрацыямі (напрыклад, РСФСР).