Кара́кулічы[1]вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Каракулічы ўваходзяць у склад Занарацкага сельсавету.

Каракулічы
трансьліт. Karakuličy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Занарацкі
Насельніцтва: 16 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222388
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°45′33.01″ пн. ш. 26°35′17.02″ у. д. / 54.7591694° пн. ш. 26.5880611° у. д. / 54.7591694; 26.5880611Каардынаты: 54°45′33.01″ пн. ш. 26°35′17.02″ у. д. / 54.7591694° пн. ш. 26.5880611° у. д. / 54.7591694; 26.5880611
Каракулічы на мапе Беларусі ±
Каракулічы
Каракулічы
Каракулічы
Каракулічы
Каракулічы
Каракулічы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1868 годзе вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 14 двароў, 116 чалавек. У 1904 годзе ў вёсцы 207 чалавек, у 1908 годзе – 27 двароў, 222 чалавекі. З 12 кастрычніка 1940 году ў Сырмескім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці, а з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай вобласьці, з 31 жніўня 1959 году ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 году Менскай вобласьці. У верасьні 1949 году ў вёсцы створаны калгас імя Калініна. З 6 сакавіка 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтар — вёска Буйкі). 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сырмескага сельсавету ў склад Занарацкага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1960 год — 146 чалавек; 1997 год — 36 чалавек; 1999 год — 37 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 16 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 346
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)