Дзьмітры Сычоў
Дзьмі́тры Сычо́ў (нарадзіўся 26 кастрычніка 1983 году, Омск, СССР) — расейскі футбаліст, якт гуляў на пазыцыі нападніка за нацыянальную зборную Расеі. Чэмпіён Расеі (2004).
Дзьмітры Сычоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 кастрычніка 1983[1] (40 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2001 2002 2003—2004 2004—2015 2013 2013—2014 2015 2017—2017 2017—2018 2019 |
Спартак Тамбоў Спартак Масква Марсэль Лякаматыў → Дынама Менск → Волга → Акжэтпэс Лякаматыў → Казанка Пюнік Ерэван |
42 (9) 18 (9) 33 (5) 224 (73) 11 (0) 16 (0) 19 (3) 0 (0) 20 (1) 0 (0) |
Зборныя | ||
2002—2010 | Расея | 47 (15) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Паводле ягонага ўласнага прызнаньня, яму бліжэй гульня «пад нападнікам», гэтак званая гульня 10 нумарам, футбаліста, які ўдзельнічае ў стварэньні, а ня толькі сканчвае атакі[2]. Дзьмітры добра валодае гульнёй абедзьвюма нагамі, але лічыць, што ўдар на дакладнасьць не ягоны «канёк»[3]. Нягледзячы на сярэдні рост, нядрэнна гуляе галавой[4], а таксама мае здольнасьць далёка выкінуць мяч з аўта[5].
Клюбная кар’ера рэдагаваць
Дзьмітры Сычоў нарадзіўся ў Омску, у сям’і лёгкаатлеткі Алены й футбаліста Яўгена Сычова, які выступаў у омскіх клюбах ніжэйшых лігаў. Бацька зь дзяцінства прышчапляў сыну любоў да футбола, вадзіў яго на стадыён і браў на трэніроўкі «Дынама Тамбоў», дзе яму нават дазвалялі адпрацоўваць удары па браме[6].
Першым трэнэрам Дзімы ў СДЮШАР №20 спартовага таварыства «Дынама» стаў Міхаіл Сямерня, да якога ён прыйшоў у 1993 годзе. На трэніроўках звычайна адрозьніваўся вялікай стараннасьцю. У мясцовай юнацкай камандзе 1983 году нараджэньня юнак стаў капітанам і адным зь лідэраў каманды.
«Спартак» Тамбоў рэдагаваць
У тамбоўскі «Спартак», які выступаў тады ў Другім дывізіёне чэмпіянату Расеі па футболе, Дзьмітры перайшоў у чэрвені 2000 году разам са сваім знаёмым па омскай СДЮШАР, «Зьмене» й юнацкай зборнай — Аляксандрам Шашуковым[7]. Перайсьці яму туды параіў пасьля юнацкага чэмпіянату Эўропы ягоны агент — Аляксей Сакалоў.
Галоўны трэнэр тамбаўчанаў Уладзімер Кавылін выкарыстаў Сычова на розных пазыцыях, як то нападніка, украйняга, пад нападнікамі[6]. Малады гулец шмат часу надаваў самаўдасканаленьню, трэніруючыся больш за іншых[8]. Тут жа перасекліся ягоныя шляхі зь іншай узыходзячай зоркай расейскага футболу — Юрыем Жырковым, які гуляў у родным Тамбове з 2001 па 2003 гады, аднак тады Юры гуляў у дублі, а Дзьмітры — у аснове[9].
У 2001 годзе Сычоў мог зьмяніць клюб, але палічыў за лепшае з гэтым пачакаць[6]. Дзьмітры праходзіў прагляды ў данецкім «Шахтары», францускіх «Мэцы» й «Нанце», а таксама інтарэс да гульца выказвалі нямецкі «Гамбург» і маскоўскі «Спартак».
«Спартак» Масква рэдагаваць
У сьнежні 2001 году Сычоў адправіўся на зборы ў Турэччыну ў складзе маскоўскага «Спартака»[10]. Прывёз яго з Тамбова ў Маскву Вячаслаў Грозны, які й настаяў на ягоным удзеле ў турэцкіх зборах. Нягледзячы на тое, што ў сьнежні тамбоўцы падпісалі новы кантракт з гульцом, ужо да 4 студзеня пытаньне зь ягоным трансфэрам было вырашанае[11].
Сычоў выйшаў у першым жа туры чэмпіянату ў стартавым складзе й дагуляў да 78-й хвіліны, калі яго зьмяніў Данішэўскі. Гэта адбылося 8 сакавіка ў Лужніках, дзе дзейсныя чэмпіёны разышліся мірам з «Растсельмашам» — 0:0. 12 сакавіка там жа быў перайграны яраслаўскі «Шыньнік», Сычоў адзначыўся дублем: першы гол быў забіты галавой з падачы Цыхмейструка, другі — пасьля сольнага прарыву на 30 мэтраў, калі мяч быў перакінуты праз брамніка супернікаў Яўгена Карнюхіна[12]. У выніку, малады спартакавец быў прызнаны лепшым гульцом матчу і ўключаны ў сымбалічную зборную тура[13]. Свой галявы пачын Сычоў падтрымаў ўжо ў наступным туры, забіўшы «Крылам Саветаў» у Самары, пасьля чаго ўзначаліў залік сярод футбалістаў па сыстэме «гол+пас» (3+1), стаўшы самым маладым у гісторыі лідэрам паводле гэтага паказчыку[14].
Тым часам, «Мілян» сур’ёзна нацэліўся на маладога нападніка, на перамовы ў Італію вылятаў прэзыдэнт клюбу Андрэй Чэрвічэнка[15]. У спрэчку за гульца таксама ўступілі «Рэал Мадрыд», «Ювэнтус», «Парма» й «Баварыя»[15]. Да таго ж адбыўся канфлікт паміж клюбам і гульцом з-за невыкананьня кантрактных абавязкаў, Дзьмітры падаў заяву на скасаваньне кантракту. Паводле разгляду справы КДК Расейскага футбольнага зьвязу гулец быў дыскваліфікаваны на чатыры месяце, а новы клюб павінен быў выплаціць «Спартаку» кампэнсацыю.
«Алімпік» рэдагаваць
20 сьнежня Сычоў падпісаў у Маскве дамову з марсэльскім «Алімпікам»[16]. У складзе новага клюбу расеец дэбютаваў 14 студзеня на «Стад Вэлядром» ў матчы чэмпіянату супраць «Рэна», замяніўшы на 86-й хвіліне Сырыла Шапюі. Заўзятары адзначылі ягоны дэбют сьпевам «калінкі» й вялікім расейскім сьцягам. Свой першы гол у чэмпіянаце Францыі ён забіў у сваім трэцім матчы ў гэтым турніры 28 студзеня ў браму аднаго зь лідэраў чэмпіянату — «Ніццы». У далейшым, ён рэгулярна выходзіў на поле, хоць з 17 гульняў у тым чэмпіянаце ён толькі ў двух адыграў усе 90 хвілінаў: 8 лютага супраць «Аячча» й 5 красавіка супраць «Гэнгаму».
У міжсэзоньне каманду ўзмацнілі два афрыканскіх нападніка: эгіпцянін Мідо й івуарыец Дыд’е Драгба, у самым канцы жніўня ў арэнду з ангельскага «Фулгэма» быў узяты форвард зборнай Францыі Стыў Марле. Усе трое склалі Сычову адчувальную канкурэнцыю за месца на поле, аднак сэзон расеец пачаў цалкам упэўнена: рэгулярна выходзіў у асноўным складзе, у першым жа сваім эўракубкавым матчы забіў гол, які стаў адзіным у двухматчавым супрацьстаяньні зь венскай «Аўстрыяй», гэта значыць, які дазволіў клюбу стартаваць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.
«Лякаматыў» рэдагаваць
У студзені 2004 году Сычовым зацікавіліся некаторыя клюбы, сярод якіх былі маскоўскія «Спартак», які прапанаваў французам удвая больш чым было за яго было атрымана пры продажы [17], і «Лякаматыў», дзе ён у выніку й апынуўся. Сума ўгоды склала каля 4 млн эўра[18]. Юры Сёмін заявіў, што гэты гулец выдатна падыходзіць для камбінацыйнага футбола «Лякаматыва» зь вялікай колькасьцю перадачаў і будзе сканчваць атакі[19]. 30 студзеня ў першай жа таварыскай гульні супраць клюбу паўднёвай нямецкай Рэгіёнальлігі «Штутгартэр Кікерс» Дзьмітры адзначыўся голам. Цікава, што трансфэрны ліст, які дазваляе прымаць удзел у афіцыйных гульнях, «Лякаматыў» атрымаў толькі 2 сакавіка[20].
Вярнуўшыся з чэмпіянату Эўропы Дзьмітры перафарбаваўся ў бляндына, што не было зьвязана зь няўдачай у Партугаліі[21]. Затым, забіўшы ў чэмпіянаце тройчы ў чатырох сустрэчах, зрабіў сабе сьветла-карычневы іракез[22]. У жніўні футбаліст правёў першыя дзьве гульні супраць свайго былога клюбу — маскоўскага «Спартака». Усяго ў агульнай складанасьці Сычоў правёў 8 сэзонаў у складзе «Лякаматыва», а з 2010 году зьяўляўся ягоным капітанам.
«Дынама» Менск рэдагаваць
6 сакавіка 2013 году перайшоў у менскае «Дынама» на правах арэнды да канца сэзона. У новым клюбе футбаліст абраў сабе 55-ы нумар. 16 сакавіка Сычоў дэбютаваў за «Дынама» у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра». У асноўны й дадатковы час рахунак ня быў адкрыты, а ў пасьляматчавых пэнальці перамогу атрымалі менчукі. Дзьмітры правёў на полі ўвесь матч, аднак пэнальці ён ня біў. Першая гульня ў новым клюбе ў чэмпіянаце прыпала на сустрэчу супраць дзейнага чэмпіёна краіны барысаўскі БАТЭ ў Жодзіне, якая скончылася зь лікам 1:1. Дзьмітры правёў на полі ўвесь матч, але адзначыўся толькі жоўтай карткай.
«Волга» Ніжні Ноўгарад рэдагаваць
Яшчэ да заканчэньня арэнды ў менскім «Дынама» было аб’яўлена, што Сычоў працягне кар’еру ў ніжагародзкай «Волзе» ізноў на правах арэнды[23].
Міжнародная кар’ера рэдагаваць
Алег Раманцаў, які сумяшчаў пасты галоўнага трэнэра ў маскоўскім «Спартаку» й зборнай Расеі 10 лютага 2002 году сэнсацыйна выклікаў у першую каманду краіны, якая рыхтавался да чэмпіянату сьвету ў Японіі й Карэі, свайго клюбнага васемнаццацігадовага падапечнага Дзьмітрыя Сычова на матч супраць зборнай Ірляндыі[24]. Паколькі рашэньне аб выкліку было прынята ўвечары, напярэдадні адлёту, самалёт, які выпраўляўся ў Дублін, прыйшлося затрымаць на 20 хвілінаў, каб пасьпець даставіць замежны пашпарт да самалёта з клюбнага офісу[25]. У самой гульні Дзьмітры ўдзелу не прымаў, застаўшыся на лаўцы запасных. Наступную гульню сваёй зборнай футбаліст адыграў цалкам. Ягоны дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Эстоніі, які прайшоў 27 сакавіка ў Таліне. Хоць расейцы нечакана саступілі ў гэтай гульні (2:1), Дзьмітры здолеў праявіць сябе зь лепшага боку.
Дзьмітры браў удзел разам са зборнай у фінальных турнірах чэмпіянату сьвету 2002 году, а таксама ў чэмпіянатах Эўропы 2004 і 2008 гадох.
Дасягненьні рэдагаваць
Клюбныя рэдагаваць
Лякаматыў:
- Чэмпіён Расеі: 2004
- Уладальнік Кубка Расеі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2007
- Уладальнік Кубка Садружнасьці: 2005
Міжнародныя рэдагаваць
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Dmitri Sychev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Зеленов Д. Тот 18-летний парень был из сказки. (рас.) «Спорт-Экспресс». (12 студзеня 2012).
- ^ Бодров А. Дмитрий Сычёв: «Локо» — это дело жизни! (рас.) «Советский спорт». (11 сакавіка 2012).
- ^ Буду рад работать над буллитами. (рас.) «Спорт-Экспресс». (8 ліпеня 2004).
- ^ Кружков А. В «Локомотиве» научился воевать. (рас.) «Спорт-Экспресс». (16.11.2004).
- ^ а б в Егоров С. Дмитрий Сычёв забивал голы ещё директору школы. (рас.) «Советский спорт». (18.06.2002).
- ^ Львов А. Учился футболу в Петербурге. Вместе с Кержаковым и Астафьевым. (рас.) «Спорт-Экспресс». (26.12.2001).
- ^ В Тамбове над фанатизмом Сычёва иногда даже шутили. (рас.) «Спорт-Экспресс». (29 мая 2002).
- ^ Юрий Жирков. Мама не хотела отпускать в Москву. Всё решил сам. (рас.) «Спорт-Экспресс». (9 лютага 2004).
- ^ «Спартак» улетел в Турцию без Булатова и Безродного. (рас.) «Спорт-Экспресс». (21.12.2001).
- ^ Матвеев А. Из шести новичков «Спартак» оставляет троих. (рас.) «Спорт-Экспресс». (4 студзеня 2002).
- ^ Самый красивый гол тура. (рас.) «Спорт-Экспресс». (15.3.2002).
- ^ Символическая сборная тура. (рас.) «Спорт-Экспресс». (14.3.2002).
- ^ События тура. (рас.) «Спорт-Экспресс». (18.3.2002).
- ^ а б Червиченко поехал в Италию продавать Сычёва. (рас.) «Спорт-Экспресс». (18.7.2002).
- ^ Вайцеховская Е. Сычёв — в «Марселе»! (рас.) «Спорт-Экспресс». (21.12.2002).
- ^ Просветов А. Андрей Червиченко: "Готовы выкупить Сычёва, но торговаться не будем". (рас.) «Спорт-Экспресс». (10 студзеня 2004).
- ^ Дмитрий Сычёв: в принципиальных вопросах никому не уступлю! (рас.) «Футбол. Хоккей». (18.8.2006).
- ^ Юрий Семин «Локомотив» — идеальный вариант для Сычёва. (рас.) «Спорт-Экспресс». (27.1.2004).
- ^ «Локо» получил трансферный лист Сычёва. (рас.) «Спорт-Экспресс». (2 сакавіка 2004).
- ^ Мартанов А. Кормилец ты наш… (рас.) «Спорт-Экспресс». (9 ліпеня 2004).
- ^ Сычёв отправился в Новороссийск со светло-коричневым ирокезом. (рас.) «Спорт-Экспресс». (31.7.2004).
- ^ «Волга» объявила об аренде Сычева (рас.) (12 ліпеня 2013).
- ^ Матвеев А. Дмитрий Сычёв: В последнее время живу как в сказке. (рас.) «Спорт-Экспресс». (12 февраля 2002).
- ^ Квятковский М. Смертин за сборную не сыграет. (рас.) «Спорт-Экспресс». (12 лютага 2002).
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Дзьмітры Сычоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў