Кубак Расеі па футболе
Кубак Расеі па футболе (па-расейску: Кубок России по футболу) — штогадовы кубак Расеі, які праходзіць ў фармаце алімпійскай сыстэмы. Ён лічыцца другім па значнасьці нацыянальным тытулам ў расейскім футболе пасьля чэмпіянату. Арганізатарам спаборніцтва зьяўляецца Расейскі футбольны зьвяз.
Кубак Расеі па футболе | |
Заснаваны | 1992 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 97 |
Дзейны чэмпіён | Тосна — 1-ы тытул (2017—2018) |
Найбольш пасьпяховы клюб | ЦСКА Масква, Лякаматыў Масква — 7 тытулаў |
Сэзон 2018—2019 гадоў |
У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафэсійныя футбольныя клюбы, а таксама аматарскія футбольныя клюбы — пераможцы рэгіянальных спаборніцтваў ЛФЛ, якія прайшлі атэстацыю ў ПФЛ. Пераможца Кубка перад пачаткам наступнага сэзону гуляе з чэмпіёнам Расеі ў матчы Супэркубку й атрымлівае права выступіць у Лізе Эўропы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКубак Расеі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Расейскі кубак на сайце РФЗ
- Расейскі кубак на сайце RFPL