Ніцца (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Ніцца» (па-француску: Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur) — францускі футбольны клюб з гораду Ніцца. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі й трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніцца» раней праводзіла на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй», які месьціцца ў межах гораду. У 2013 годзе клюб пераехаў на новы стадыён «Альянц Рывіера»[1].

Ніцца
OGC Nice.png
Поўная назва Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur
Заснаваны 1904
Горад Ніцца, Францыя
Стадыён Альянц Рывіера
Умяшчальнасьць: 35 624
Галоўны трэнэр Патрык Віейра
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2017—2018 8 месца
Афіцыйны сайт

«Ніцца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клюб Ніццы» (франц. Gymnaste Club de Nice) і зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу. Сярод першых клюбаў першага чэмпіянату Францыі сэзону 1932—1933 гадоў на сёньняшні момант працягваюць выступаць у ім клюбы «Марсэль», «Манпэлье», «Рэн», «Сашо». Большасьць перамогаў у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клюб трэнэравалі такія спэцыялісты, як Нума Андуа, ангелец Ўільям Бэры, і Жан Лючыяна. Апошнім на сёньня трафэем для клюбу зьяўляецца Кубак Францыі, які «Ніцца» здабыла ў 1997 годзе пасьля перамогі над «Генгамам» па пэнальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чырвоны й чорны.

Падчас пасьпяховых выступаў клюбу ў 1950-х гадох «Ніцца» была аднымі зь першых францускіх клюбаў, у якім пасьпяхова выступалі замежныя гульцы. Сярод вядомых гульцоў тых часоў былі аргентынцы Эктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксэмбуржац Віктар Нюрэнбэрг, швэд Янэ Гэстакук і гішпанец Хаакін Вальле. Вальле, акрамя таго, зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў і найвялікшым гульцом клюбу[2].

ГісторыяРэдагаваць

Гімнастычны клюб «Ніцца» быў заснаваны ў жылым раёне Ле Бамэт 9 ліпеня 1904 году маркізам дэ Масэнжы д’Азакам, які служыў у якасьці прэзыдэнта спартовай фэдэрацыі рэгіёну Прыморскія Альпы. Клюб быў сканцэнтраваны галоўным чынам на гімнастыцы й лёгкай атлетыцы. 6 ліпеня 1908 году ў спробе застацца філіялам спартовай фэдэрацыі рэгіёну прыморскія Альпы й, таксама, далучыцца да аматарскай фэдэрацыі футболу Францыі, гімнастычны клюб «Ніцца» быў падзелены на дзьве сэкцыі. Новая сэкцыя спарадзіла стварэньне футбольнага клюбу, які пасьля двух сэзонаў аб’яднаўся з гімнастычным клюбам. 20 верасьня 1919 году «Ніцца» зьлілася зь мясцовым клюбам Gallia Football Athlétic Club, пасьля чаго былі прынятыя традыцыйныя клюбныя колеры на сёньня — чырвоны й чорны. У 1920 годзе клюб гуляў у адной з рэгіянальных лігаў Францускай фэдэрацыі футболу. Падчас гэтых гульняў акрэсьлілася суперніцтва з клюбамі «Канны» й «Марсэлем». Дэрбі паміж «Ніццай» і «Каннамі» атрымала назоў Дэрбі дэ-ля-Кот д’Азур. 22 сьнежня 1924 году клюб зьмяніў сваю назву на Olympique Gymnaste Club de Nice.

У ліпені 1930 году Нацыянальная рада Фэдэрацыі футболу Францыі прагаласавала ў падтрымку прафэсіяналізму ў францускім футболе. «Ніцца», разам з большасьцю клюбаў з поўдня, была адным зь першых клюбаў, якія прынялі новы статут, а пасьля стаў чальцом-заснавальнікамі новай лігі. У першым сэзоне лігі «Ніцца» скончыла сэзон на сёмым месцы ў сваёй групе. У наступным сэзоне «Ніцца» фінішавала 13-й і вылецела з розыгрышу. На наступны сэзон клюб вярнуўся ў элітны дывізіён. У 1939 годзе прафэсійны футбол у Францыі быў адменены з-за пачатку Другой сусьветнай вайны. Нягледзячы на ​​гэта, «Ніцца» працягвала гуляць у футбольных аматарскіх лігах падчас вайны.

СтадыёнРэдагаваць

«Ніцца» праводзіла свае хатнія матчы на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй». Аднак афіцыйнай назвай стадыёну ёсьць «Стад Лео-Лянгранж», названы ў францускага палітыка, які займаў пасаду памочніка дзяржаўнага сакратара па спорце. «Стад дзю Рэй» перанёс мноства рэканструкцыяў, апошняя зь якіх была скончана ў 1997 годзе, і мае магутнасьць у 17 415 чалавек. Стадыён карыстаўся папулярнасьцю ў заўзятараў за тое, што разьмешчана ў цэнтры гораду, але пакутуе ад сваёй старой інфраструктуры й малой магутнасьці, бо гарадзкая аглямэрацыя Ніццы налічвае больш за 1 млн жыхароў.

«Ніцца» пачала спрабаваць будаўніцтва новага стадыёну ў 2002 годзе. У сваёй першай спробе, клюб быў рэзка скрытыкаваны з боку мясцовых палітыкаў, якія паставілі пад сумнёў карыснасьць і фармат стадыёну. Будаўніцтва «Альянц Рывіера» пачалося ў 2011 годзе й было завершана ў 2013 годзе.

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 5 траўня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Станлі Нсакі 1999
3   Аб Гат’е Льярыс 1995
4   Аб Дантэ (капітан) 1983
5   Аб Рыза Дурмісі (ар. Ляцыё) 1994
6   Аб Муса Ваге (ар. Барсэлёна) 1998
7   Нап Мізыян Маоліда 1999
8   ПА П’ер Ліс-Мэлю 1993
9   Нап Каспэр Дольбэрг 1997
10   Нап Адам Унас (ар. Напалі) 1996
14   Нап Ігнацыюс Ганаго 1999
15   Аб Патрык Бюрнэр 1996
16   Бр Яніс Клемантыя 1997
18   Нап Алексіс Клёд-Марыс 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   ПА Кефран Цюрам 2001
20   Аб Юсэф Аталь 1996
21   ПА Данілу Барбоса 1996
22   ПА Арно Люзамба 1997
23   Аб Малянг Сар 1999
24   Аб Андзі Пэльмар 2000
25   ПА Вілян Сыпрыен 1995
27   ПА Алексіс Труе 2000
28   ПА Ішэм Будаўі 1999
29   Аб Крыстоф Эрэй 1992
30   Бр Яан Кардыналь 1994
40   Бр Вальтэр Бэнітэс 1993

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ніцца (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў