Рэн (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Рэн» (па-француску: Stade Rennais Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Рэну. Клюб быў заснаваны ў 1901 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатныія матчы клюб праводзіць на ​​стадыёне «Рут дэ Ляр’ен», які месьціцца ў межах гораду. Уладальнікам клюбу зьяўляецца бізнэсоўца Франсўа Піно.

Рэн
Stade Rennais FC.png
Поўная назва Stade Rennais Football Club
Заснаваны 1901
Горад Рэн, Францыя
Стадыён Рут дэ Ляр’ен
Умяшчальнасьць: 31 127
Кіраўнік Groupe Artémis[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2021—2022 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Афіцыйны сайт

Клюб зьяўляецца адным з самых вядомых футбольных клюбаў у рэгіёне Брэтань, разам зь іншым брэтонскім клюбам «Нант». Матчы паміж клюбамі лічыцца лякальным дэрбі й мае назоў дэрбі Брэтані. «Рэн» зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага францускага футбольнага першынства. Лепшым вынікам каманды зьяўляецца 4 месца, якога клюб дасягаў чатыры разы, апошнім разам у сэзоне 2006—2007 гадоў.

ГісторыяРэдагаваць

1901—1945Рэдагаваць

 
Гульцы «Рэну» ў 1904 годзе

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1901 году групай студэнтаў унівэрсытэту Рэну. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям зь іншага футбольнага клюбу Рэну зь лікам 0:6. У 1902 годзе клюб увайшоў у склад Зьвязу атлетычных спартовых клюбаў (франц. Union des sociétés françaises de sports athlétiques). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сэзоне каманда стала пераможцам турніру. 4 траўня 1904 году дзьве каманды з Рэну аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам валійца Грыфіта, які быў гуляючым трэнэрам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў 1908 і 1909 гадох.

У пэрыяд з 1915 па 1922 гады клюб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў Францыі ў той час праводзіліся нерэгулярна. У 1922 годзе клюб выйшаў у фінал кубка Францыі.

У 1932 годзе клюб увайшоў у лік дваццаці клюбаў, якія прынялі ўдзел у першым сэзоне францускай прафэсійнай футбольнай лігі. У першым сэзоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а ягоны форвард Ўолтар Кайзэр стаў найлепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых посьпехаў каманда не дасягала, але ў 1935 годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сытуацыя ў клюбе пагаршалася, і з пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе каманда страціла статус прафэсійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны й таварыскіх матчах. У 1941 годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца зь дзевяці ўдзельнікаў.

1945—1990Рэдагаваць

У 1949 годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала найлепшым вынікам у гісторыі клюбу. Гэты ж вынік быў паўтораны ў сэзоне 1964—1965 гадоў. У тым жа сэзоне клюб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «Сашо» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень 1965 году адбыўся дэбют клюбу ў эўракубках. У розыгрышы Кубка кубкаў «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў праскай «Дукле». У 1970 годзе клюб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сэзоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале зь лікам 1:0 быў абыграны «Ліён». Адзіным гульцом клюбу, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца Люі Кардэн. У 1975 годзе клюб выляцеў у другі дывізіён, адкуль вярнуўся ў 1983 годзе. У 1986 годзе клюб зноўку дабраўся да паўфіналу кубка краіны, дзе саступіў «Марсэлю».

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Даган Алемдар 2002
2   Аб Джо Родан (ар. Тотэнгэм) 1997
3   Аб Адрыен Труфэр 2001
5   Аб Арцюр Тэат 2000
6   ПА Лэсьлі Югачуквю 2004
7   Нап Мартэн Тэр’е 1997
8   ПА Батыст Сантамарыя 1995
9   Нап Арно Калімюэндо 2002
10   Нап Жэрэмі Дакю 2002
14   ПА Бэнжамэн Бурыжо 1994
15   Аб Крыстафэр Воо 2001
17   Нап Карл Тако-Экамбі (ар. Ліён) 1992
18   Аб Жанюэль Бэлясян 2005
19   Нап Амін Гуіры 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Флявіен Тэ 1993
21   ПА Лоўра Маер 1998
22   Аб Ляран Асыньён 2000
23   Аб Вармэ Амары 2000
25   Аб Біргер Мэлінг 1994
27   Аб Амары Траарэ (капітан) 1992
30   Бр Стыў Манданда 1985
31   Аб Геля Дуэ 2002
33   ПА Дэзырэ Дуэ 2005
34   Нап Ібраім Саля 2001
50   Бр Эліяс Дамэржы 2002
80   ПА Шэка 1994
89   Бр Рамэн Сален 1984
90   Аб Джэд Спэнс (ар. Тотэнгэм) 2000

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Рэн (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў