Аячча (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Аячча» (па-француску: Athletic Club Ajaccien) — францускі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Аячча на востраве Корсыка. Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе й у цяперашні час выступае ў Лізе 2, другім дывізіёне францускага чэмпіянату. Прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца Ален Арсані, галоўным трэнэрам працуе спэцыяліст Аліўе Панталяні. «Аячча» праводзіць свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Франсуа Каці». Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца клюб «Бастыя», які таксама базуецца на Корсыцы. Матчы паміж двума клюбамі маюць назоў Карсыканскага дэрбі.

Аячча
Поўная назва Athletic Club Ajaccien
Заснаваны 1910
Горад Аячча, Францыя
Стадыён Стад Франсуа Каці
Умяшчальнасьць: 12 000[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Нацыянальны чэмпіянат
 · 2023—2024 Ліга 2, 15 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Згодна з крыніцамі «Аячча» першыя свае гульні пачаў праводзіць у 1909—1910 гадох. У той жа час былі прынятыя асноўныя колеры клюбу, то бок чырвоныя й белыя палосы. Першыя матчы праводзіліся на полі ня добрай якасьці, амаль што на пяску, таму празь некаторы час клюб вырашыў зьмяніць гульнявую пляцоўку паводле патрабаваньня Жана Люіса, цесьця дзейнага на той час прэзыдэнта клюбу Люі Барэці. Новы стадыён, які быў здольны зьмясьціць 5 тысячаў гледачоў, выкарыстоўваўся да 1969 году.

«Аячча» восем разоў станавіўся чэмпіёнам Корсыкі ў 1920, 1921, 1934, 1939, 1948, 1950, 1955 і 1964 гадох, і зьяўляецца адной з трох вялікіх клюбаў вострава, разам з «Газэлекам» і «Бастыяй». Канкурэнцыя паміж гэтымі клюбамі цягнецца да нашага часу. Падчас фіналу Карсыканскага Кубка, які праходзіў паміж камандамі «Аячча» й «Бастыяй» гледачамі былі выкарыстаны парасоны ў якасьці зброі, пасьля таго як ў браму «Бастыі» быў прызначаны пэнальці. З-за гвалту матч быў перанесены й перайграны значна пазьней.

«Аячча» стала прафэсійнай камандай у 1965 годзе, дзякуючы намаганьням кіраўнікоў клюбу. Першапачаткова эмблема месьціла ў сябе выяву палярнага мядзьведзя, але ад гэтага лягатыпу клюб пазьней адмовіўся на карысьць больш стылізаванага лягатыпу, які выкарыстоўвае частку сьцягу Корсыкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць