Дзераўная

вёска ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Дзераўная (Менская вобласьць)»)

Дзераўна́я[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Шуры. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1406 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Стоўпцаў, на аўтамабільнай дарозе Івянец — Пяршаі — Нясьвіж.

Дзераўная
лац. Dzieraŭnaja
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Дзераўнянскі
Насельніцтва: 1406 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222680
СААТА: 6254858026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°42′3.60″ пн. ш. 26°33′29.52″ у. д. / 53.701° пн. ш. 26.5582° у. д. / 53.701; 26.5582Каардынаты: 53°42′3.60″ пн. ш. 26°33′29.52″ у. д. / 53.701° пн. ш. 26.5582° у. д. / 53.701; 26.5582
Дзераўная на мапе Беларусі ±
Дзераўная
Дзераўная
Дзераўная
Дзераўная
Дзераўная
Дзераўная
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзераўная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Дзераўная ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як уладаньне кашталяна віленскага Сямёна Гедыголдавіча. З 1451 году маёнтак перайшоў да ягонай жонкі Мілохны Кезгайлаўны, каля 1485 году — уласнасьць Кезгайлаў. У 1525 годзе М. Кезгайла заснаваў каля маёнтку Дзераўная аднайменнае мястэчка. З 1554 году паселішчам валодаў Ян Завіша, з 1590-х гадоў — Радзівілы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дзераўная ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1590—1591 гадох у мястэчку збудавалі кальвінскі збор. У 1630-я гады Войцех Сялява фундаваў касьцёл, пры якім у XVII—XVIII стагодзьдзях дзеялі шпіталь і школа. На 1591 год у мястэчку існавалі Рынак, 3 вуліцы, 41 двор, на 1646 год — 71 двор, на 1662 год — 85, на 1725 год — 39, на 1786 год — 49 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
«Езус з вучнямі ў Эмаўсе», XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні[2]. У 1870-я гады ў мястэчку існавалі касьцёл, капліца, 2 сынагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крамаў. На 1880 год у Дзераўной было 34 двары, заезны двор, вінакурня, саладоўня, капліца, царкоўны прыход, вятрак, карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 125 двароў, 11 крамаў, гарбарня, аптэка, карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзераўная абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дзераўная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўпецкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дзераўная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (з 8 студзеня 1954 да 24 сьнежня 2011 году ў Хатаўскім сельсавеце, які перайменаваны ў Дзераўнянскі). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 255 двароў, на 1992 год — 549, на 1997 год — 564. У 2000-я гады Дзераўная атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 24 сьнежня 2011 году вёска стала цэнтрам Дзераўнянскага сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 306 чал.; 1897 год — 823 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 457 чал.; 1971 год — 938 чал.; 1992 год — 1723 чал.[4]; 1997 год — 1749 чал.[5]; 1999 год — 1615 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1406 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Дзераўной працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ваньковіча вуліца Касьцельная вуліца[6]

З урбананімічнай спадчыны Дзераўной да нашага часу гістарычную назву захавала Стаўпецкая вуліца.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 469.
  2. ^ Wejssenhof J. Derewno // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 7.
  3. ^ «О переименовании сельсоветов Столбцовского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 24 декабря 2011 г. № 134 (рас.)
  4. ^ Шаблюк В. Дзераўная // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 227.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 106.
  6. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць