Усходняя Афрыка
Усходняя Афрыка — умоўны геаграфічны тэрмін, які ўключае тэрыторыю на ўсход ад Нілу і Вялікага Афрыканскага Разлома. Сюды звычайна далучаюць і выспы ў Індыйскім акіяне.
Сюды адносяцца наступныя краіны:
Часам да Ўсходняй Афрыкі далучаюць Мазамбік і Судан. Зь іншага боку гэты тэрмін ужываецца для вызначэньня выключна краінаў разьмешчаных вакол возера Вікторыя (Кенія, Танзанія, Уґанда, Руанда і Бурундзі).
Ва Ўсходняй Афрыцы жывуць каля 200 народнасьцяў і сустракаюцца чатыры моўныя ґрупы. У выніку значных культурных адрозьненьняў у гэтым рэґіёне неаднаразова пачыналіся войны, у тым ліку і грамадзянскія.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУсходняя Афрыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў