Даўгердзішкі (Івейскі раён)
Даўгердзі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Якунькі. Уваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Даўгердзішкі.
Даўгердзішкі лац. Daŭhierdziški / Daŭgierdziški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Эйгердаўскі |
Насельніцтва: | 42 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231354 |
СААТА: | 4229848031 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′14.6″ пн. ш. 25°59′18.5″ у. д. / 54.087389° пн. ш. 25.988472° у. д.Каардынаты: 54°5′14.6″ пн. ш. 25°59′18.5″ у. д. / 54.087389° пн. ш. 25.988472° у. д. |
± Даўгердзішкі |
Назва
рэдагавацьДаўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[7].
Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[9].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 81 чалавек
- 2010 год — 42 чалавекі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 238
- ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 113.
- ^ Møller N. Kalaalit aqqi. — Oqaasileriffik, 2015.
- ^ Daugaard, Nordic Names
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.