Група Азоты

хімічнае прадпрыемства Польшчы

Каардынаты: 50°1′24″ пн. ш. 20°55′24″ у. д. / 50.02333° пн. ш. 20.92333° у. д. / 50.02333; 20.92333

«Група Азоты» — хімічнае прадпрыемства Польшчы, заснаванае ў 1927 годзе ў якасьці «Дзяржаўнага заводу азотных злучэньняў» пад Тарнавам.

«Група Азоты»
польск. Grupa Azoty
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы Варшава: ZATRM
Заснаваная 1927
Заснавальнікі урад Польшчы
Уласьнікі урад Польшчы (33%), Вячаслаў Кантар (20%)
Краіна Польшча
Разьмяшчэньне Малапольскае ваяводзтва
Адрас Тарнаў, раён Мосьціцы, вул. Квяткоўскага, д. 8
Ключавыя фігуры Адам Ляшкевіч (старшыня ўправы)[1], Міраслаў Собчык (намесьнік старшыні Наглядальнай рады)[2]
Галіна хімічная прамысловасьць
Прадукцыя угнаеньні, мэлямін, поліаміды, оксасьпірты, плястыфікатары, тытанавыя бялілы
Абарачэньне 13,545 млрд злотых (2023 год; 2,991 млрд эўра)
Апэрацыйны прыбытак -3,600 млрд злотых (2023 год; -795 млн эўра)
Чысты прыбытак -3,290 млрд злотых (2023 год; -726 млн эўра)[3]
Лік супрацоўнікаў 15 706 (2024 год)[3]
Даччыныя кампаніі «Пулаўскія азотныя заводы», «Паліцкія хімічныя заводы», «Кяндзежынскія азотныя заводы» і «Компо Экспэрт» (Нямеччына)
Аўдытар «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Бэльгія)[4]

На 2024 год была найбольшым вытворцам угнаеньняў у Польшчы і адным з найбольшых хімічных прадпрыемстваў у Эўропе. Холдынг улучаў даччыныя прадпрыемствы: «Пулаўскія азотныя заводы» (Люблінскае ваяводзтва), «Паліцкія хімічныя заводы» (Заходнепаморскае ваяводзтва) і «Кяндзежынскія азотныя заводы» (Апольскае ваяводзтва). У 2018 годзе набылі нямецкага вытворцу ўгнаеньняў «Компо Экспэрт» (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія). «Група Азоты» займала 2-е месца ў Эўразьвязе па вытворчасьці азотных і шматскладовых угнаеньняў, а таксама вырабляла мэлямін, поліаміды, оксасьпірты, плястыфікатары і тытанавыя бялілы. Ад 30 чэрвеня 2008 году паямі прадпрыемства гандлявалі на Біржы каштоўных папераў у Варшаве, у тым ліку ў складзе 9 індэксаў гэтай біржы. У лютым 2013 году прадрыемства ўлучылі ў амэрыканскі індэкс разьвіцьцёвых рынкаў ад «Морган-Стэнлі Міжнародны капітал» (Нью-Ёрк), а ў верасьні 2018 году — у ангельскі індэкс ад «ФЧФБ Расэл» (Вялікі Лёндан). «Група Азоты» мела звыш 50 даччыных прадпрыемстваў за мяжой для збыту ў больш як 100 краінах. Налічвала каля 15 000 супрацоўнікаў[5]. Сярод іншага, выпускалі капраляктам і будаўнічую плястмасу. Урэшце, прадпрыемства было найбольшым пастаўніком аміяку і фосфарнай кісьлі ў Польшчы[6].

 
Азотны завод у Тарнаве (2021 год)

На 2024 год «Група Азоты» ўлучала наступныя даччыныя прадпрыемствы:

 
«Пулаўскія азотныя заводы» (2004 год)

На 2024 год «Група Азоты» вырабляла:

Уласьнікі

рэдагаваць
 
«Паліцкія хімічныя заводы» (2022 год)

На 2024 год асноўнымі ўласьнікамі «Групы Азоты» былі:

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
«Дзяржаўны завод азотных злучэньняў» у Мосьціцах (1939 год)

У 1927 годзе на прапанову польскага прэзыдэнта Ігнацыя Масьціцкага ўрад Польскай Рэспублікі заснаваў «Дзяржаўны завод азотных злучэньняў» у Мосьціцах пад Тарнавам[3]. Завод запусьцілі ў студзені 1930 году на 670 гектарах, якія набылі ў князя Рамана Сангушкі за 210 000 злотых. На 1935 год завод наймаў 3200 чалавек.

 
Станіслаў Апалка — кіраўнік заводу ў 1958—1978 гадох

У 1991 годзе Міністэрства скарбу Польшчы пераўтварыла «Азотны завод у Тарнаве» ў акцыйнае таварыства. У 2005 годзе 80 % паёў прадпрыемства перадалі «Нафце Польшчы». 30 чэрвеня 2008 году «Азотны завод у Тарнаве» разьмясьціў свае паі на Біржы каштоўных папераў у Варшаве, дзе тыя трапілі ў 9 біржавых індэксаў[5].

У 2010 годзе набылі нямецкі завод поліамідаў «Унілон Палімэры» (зямля Брандэнбург), а таксама 52,5 % паёў «Кяндзежынскіх азотных заводаў» (Апольскае ваяводзтва). У 2011 годзе дакупілі 41 % «Кяндзежынскіх азотных заводаў». У жніўні 2011 году набылі 66 % паёў «Паліцкіх хімічных заводаў» (Заходнепаморскае ваяводзтва), а ў 2012-м — «Пулаўскія азотныя заводы» (Люблінскае ваяводзтва). У лютым 2013 году прадпрыемства, якое ў красавіку перайменавалі ў «Групу Азоты», улучылі ў амэрыканскі індэкс разьвіцьцёвых рынкаў ад «Морган-Стэнлі Міжнародны капітал» (Нью-Ёрк), а ў верасьні 2018 году — у ангельскі індэкс ад «ФЧФБ Расэл» (Вялікі Лёндан). У 2018 годзе «Група Азоты» набыла нямецкага вытворцу ўгнаеньняў «Компо Экспэрт» (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія), які меў замежныя прадстаўніцтвы ў 20 краінах, у тым ліку ў Індыі і Кітаі, Паўднёвай Афрыцы і Эгіпце, Аргентыне і Бразыліі, ЗША і Мэксыцы[5].

Кіраўнікі

рэдагаваць
 
Яўген Квяткоўскі — кіраўнік заводу ў 1930—1933 гадох
  1. ^ Управа (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  2. ^ Наглядальная рада (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  3. ^ а б в г Адам Ляшкевіч. Справаздача Ўправы аб дзейнасьці за 2023 год (старонкі 16, 78 і 113) (пол.) // АТ «Група Азоты», 29 красавіка 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  4. ^ Марцін Крупа. Справаздача незалежнага дасьведчанага аглядчыка аб дасьледаваньні для Агульнага сходу і Наглядальнай рады за 2023 год (пол.) // АТ «Група Азоты», 29 красавіка 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  5. ^ а б в Пра «Групу Азоты» (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  6. ^ Абшары дзейнасьці (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  7. ^ Будова (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  8. ^ Угнаеньні (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  9. ^ Штучныя плястмасы (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  10. ^ Біяраскладальныя палімэры (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  11. ^ Матэрыялы для прырастальных тэхналёгіяў (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  12. ^ Поліялефіны (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  13. ^ Вырабы са штучнай плястмасы (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  14. ^ Оксасьпірты (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  15. ^ Пігмэты (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  16. ^ Хімікаты (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  17. ^ Серка (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  18. ^ Плёнка і ўпакоўка (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.
  19. ^ Харчовая хімія (пол.) // АТ «Група Азоты», 2024 г. Праверана 6 траўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць