Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня
Каардынаты: 54°14′1″ пн. ш. 20°59′51″ у. д. / 54.23361° пн. ш. 20.9975° у. д.
«Усеагу́льнае прадпрые́мства страхава́ньня» («УПС») — найбольшае страхавое прадпрыемства Польшчы, заснаванае ў 1921 годзе ў якасьці «Польскай дырэкцыі ўзаемнага страхаваньня».
«Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня» | |
польск. Powszechny Zakład Ubezpieczeń | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | БКПВ: PZU |
Заснаваная | 1921 |
Уласьнікі | Дзяржаўны скарб Польшчы (34%)[1] |
Краіна | Польшча |
Разьмяшчэньне | Варшава |
Адрас | акруга Сяродмесьце, раён Міроў, алея Яна Паўла ІІ, д. 24[2] |
Ключавыя фігуры | Бэата Казлоўская-Хыла, Мацей Лопінскі[3] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | страхаваньне |
Паслугі | страхаваньне |
Абарачэньне | ▲24,2 млрд злотых[4] ($6,372 млрд[5]; 2019 год) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼7,084 млрд злотых[6] ($1,865 млрд; 2019 год) |
Чысты прыбытак | ▲3,295 млрд злотых ($867,6 млн; 2019 год) |
Лік супрацоўнікаў | 9100 (2019 год) |
Матчына кампанія | Міністэрства дзяржаўных актываў Польшчы |
Даччыныя кампаніі | «Лінк4», «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня» |
Аўдытар | «КПМГ» (Нідэрлянды) |
На 2020 год прадпрыемства абслугоўвала 22 млн чалавек у Польшчы, Украіне і 3 краінах Прыбалтыкі, а таксама кіравала сродкамі на 300 млрд злотых ($71 млрд)[7]. У 2019 годзе на «УПС» прыпала 1/3 вартасьці страхавых унёскаў у Польшчы[8]. У 2018 годзе 75% выручкі прадпрыемства прыпала на страхаваньне пэнсіяў і укладаньняў у Польшчы, 21% — на банкаўскую дзейнасьць, 3,3% — на страхаваньне ў Прыбалтыцы і 0,6% — ва Ўкраіне[9].
Будова
рэдагавацьНа 2020 год «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня» («УПС») ўлучала 3 даччыныя прадпрыемствы ў Польшчы: АТ «УПС жыцьця», АТ «Таварыства страхаваньня Лінк4» і «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня». У 3-х краінах Усходняй Эўропы дзейнічала яшчэ 5 даччыных прадпрыемстваў: у Латвіі — АТ «Балта» (Рыга, 99% паёў), 2 у Летуве — АТ «Летувіскае страхаваньне» (Вільня) і ААТ «Страхаваньне жыцьця Летувы» (99%), 2 ва Ўкраіне — «УПС Украіны» і «УПС жыцьця Ўкраіны» (Кіеў). Таксама «УПС» належалі АТ «УПС здароўя», АТ «Усеагульнае пэнсійнае таварыства УПС», АТ «Арматура Кракаў», 31% паёў «Аліёр-банку» і 20% — банку «Польская каса апекі», а таксама 17 інвэстфондаў, якімі кіравала даччынае АТ «Таварыства інвэстыцыйных фондаў УПС»[10].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1921 годзе заснавалі «Польскую дырэкцыю ўзаемнага страхаваньня». У 1927 яе перайменавалі ў «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня». У 1952 годзе яго пераўтварылі ў «Дзяржаўнае прадпрыемства страхаваньня». У 1989 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня» («УПС»). У сьнежні 1991 году ўтварылі даччынае АТ «УПС жыцьця». У 1998 годзе заснавалі даччынае АТ «Усеагульнае пэнсійнае таварыства УПС», якое стала кіраваць «Адкрытым пэнсійным фондам УПС». 5 лістапада 1999 году галядзкі страхаўнік «Эўрэко» (Зэйст, правінцыя Утрэхт) і «Гданьскі банк гаспадарчых ініцыятываў» набылі 20% і 10% паёў «УПС». У 2002 годзе «УПС» набыло летувіскае страхавое ЗАТ «Ліндра». У 2005 году набылі ўкраінскае ААТ «Усход-Захад». У кастрычніку 2009 году Дзяржаўны скарб Польшчы выкупіў паі, прададзеныя ў 1999 годзе. 12 траўня 2010 году «УПС» правяла першаснае разьмяшчэньне сваіх паёў на Біржы каштоўных папераў у Варшаве на суму 8,1 млрд злотых ($2,7 млрд). Абсяг гандлю паямі «УПС» ў дзень іх першаснага разьмяшчэньня дасягнуў 5,1 млрд злотых. У выніку прадпрыемства адразу патрапіла ў «ВБІ20». У 2014 годзе стварылі даччыныя страхавыя прадпрыемствы ў Латвіі і Эстоніі, а таксама наўпроставага страхаўніка «Лінк4» у Польшчы. У 2015 годзе набылі 25% паёў АТ «Аліёр-банк». 7 чэрвеня 2017 году «УПС» і «Польскі фонд разьвіцьця» набылі 32% паёў банку «Польская каса апекі» ў італьянскага банку «Юнікрэдыт» (Мілян)[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Будова пайшчыкаў (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 18 ліпеня 2019 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Кантакты для ўкладальнікаў (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Управа і Назіральная рада (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Вынікі Групы «УПС» у 2019 годзе: рэкордны прыбытак, продаж і прыцягненьне працаўнікоў (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 12 сакавіка 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Табліца сярэдніх курсаў - архіў за 31 сьнежня 2019 г. (3,7977 за амэрыканскі даляр) (пол.) // Народны банк Польшчы, 31 сьнежня 2019 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Поўныя фінансавыя дадзеныя (2009-2019) (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Пра нас (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Акцыянэрнае таварыства (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Справаздача Ўправы аб дзейнасьці холдынгу і АТ у 2018 годзе (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2019 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Адзінкі Групы (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 31 сьнежня 2019 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- ^ Гісторыя (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Весткі для прэсы (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 24 красавіка 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
- Паі і аблігацыі (пол.)
- Зваротная сувязь (укр.) // АТ «УПС Украіны», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |