Трохвымерны друк
Трохвымерны друк — выраб цьвёрдых прадметаў пры дапамозе пасьлядоўнага друку тонкіх слаёў матэрыялу адзін паверх другога пры дапамозе папярэдняга трохвымернага мадэляваньня.
На пачатку 1980-х гадоў вынаходнік Чак Хал прапанаваў вытворчасьць шляхам трохвымернага друку. У 1984 годзе ўзьнік тэрмін стэрэалітаграфія для яе абазначэньня. У 1986 годзе выпусьцілі першы трохвымерны прынтэр. Большасьць такіх прыладаў сталі выкарыстоўваць для друку плястыкавых фігурак і прыладаў. Пазьней іх задзейнічалі для працы са стальлю і такімі мэталамі, як срэбра і золата. Галіна прымяненьня 3-вымернага друку пашырылася на вытворчасьць вопраткі, ровараў, зброі і чалавечых органаў на аснове ствалавых вузаў. На аснове гідрафільных палімэраў здолелі ствараць такія харчовыя вырабы, як шакаляд, печыва, сыр, зэфір і хлеб. Адпаведныя прынтэры дазваляюць шматкроць скараціць выдаткі і час на вытворчасьць і будаўніцтва. Прыкладам, тэрмін узьвядзеньня сьценаў для дома скарачаўся да адных содняў[1].
Беларусь
рэдагавацьУ 2012 годзе Фундамэнтальная бібліятэка БДУ адчыніла Цэнтар навуковай творчасьці студэнцкай моладзі «ФабЛаб», які абсталявалі трохвымерным прынтэрам «КубІкс Трыё». Дасьледнікам надалі бясплатны доступ да апраграмаваньня прылады, мэтадычнай літаратуры і прафэсійных парадаў наконт засваеньня лічбавай вытворчасьці. 3-вымерны прынтэр мог вырабляць вузлы памерам з баскетбольны мяч і меў 3 экструдары для друку 3-ма адценьнямі са звычайнага і экалягічнага плястыку. Друк ажыцьцяўлялі плястыкавым дротам, які плавіцца і слаямі стварае прадмет паводле зададзенай праграмы. Вытворчасьць аднаго прадмета займала ад 40 хвілінаў да 40 гадзінаў у залежнасьці ад складанасьці. За 1,5 гады працы да траўня 2014 году на 3-вымерным прынтэры стварылі 3000 прадметаў. Кошт такога прынтэра складаў 20 000 даляраў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Надзея Нікалаева. 3D-друк: ад фантастычных задум — да рэчаіснасьці // Чырвоная зьмена. — 15 траўня 2014. — № 9 (15744). — С. 1, 2.
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |