Апольскае ваяводзтва

Апольскае ваяводзтва (па-польску: Województwo opolskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Утворана 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году аб увядзеньні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы з наступных тэрыторыяў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Апольскага ваяводзтва і Алескага павету Чэнстахоўскага ваяводзтва. Пачаткова плянавалася, што яно ўвойдзе ў Сылескае ваяводзтва са сталіцай у Катавіцах, але пасьля пратэстаў жыхароў Апольскае ваяводзтва было захаванае ў амаль нязьмененых межах. Большасьць тэрыторыі ваяводзтва складае паўночна-заходняя частка Верхняй Сылезіі — Апольская Сылезія.

Апольскае ваяводзтва
Сьцяг Апольскага ваяводзтва Герб Апольскага ваяводзтва
Сьцяг Апольскага ваяводзтва Герб Апольскага ваяводзтва
Апольскае ваяводзтва на мапе
Апольскае ваяводзтва на мапе
Сядзіба ваяводы
Сядзіба сэйміка
Аполе
Адміністрацыя ваяводзтва Opole, ul. Piastowska 14
Ваявода Адрыян Чубак (Adrian Czubak)
Адміністрацыя маршалка Opole, ul. Piastowska 14
Маршалак Анджэй Була (Andrzej Buła)
Плошча 9 411,87 км²
Насельніцтва 1 002 575 чалавек (на 30 чэрвеня 2014)
Шчыльнасьць насельніцтва 107 чалавек/км²
Нумарныя знакі O

Геаграфія рэдагаваць

Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Польшчы, мяжуе з Чэхіяю і ваяводзтвамі:

Гарады рэдагаваць

У Апольскім ваяводзтве налічваецца 35 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі, у тым ліку 1 горад існуе на правах павету (Аполе).

Паветы рэдагаваць

Апольскае ваяводзтва складаецца з 12 паветаў — 11 земскіх і 1 гарадзкога.

Гміны і населеныя пункты рэдагаваць

У склад ваяводзтва ўваходзіць 71 гміна (3 гарадзкія, 32 сельска-гарадзкія і 36 сельскіх).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Апольскае ваяводзтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў