Летапіс Красінскага
Ле́тапіс Красі́нскага — адзін зь беларуска-літоўскіх летапісаў. Упершыню надрукаваны ў 1893, пазьней перавыдаваўся, у прыватнасьці, у 35-м томе ПСРЛ. Прадстаўляе варыянт «Хронікі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага», аднак у параўнаньні зь іншымі летапісамі (напр., Рачынскага) прапушчаны значны фрагмэнт (пасьля паведамленьня пра ўкняжаньне Трайдзеня летапісец пераходзіць адразу да наданьня ўдзелаў сынам Гедзіміна).
Складаў частку рукапіснага зборніка, які знаходзіўся ў бібліятэцы Красінскіх (№408) і загінуў падчас Другой Сусьветнай вайны. У тым жа зборніку знаходзіліся «Сказаньне аб Сывіле-прарочыцы» і «Кніга аб Таўдалі рыцары». Згуба рукапісу ўскладняе яго датыроўку, але зьвесткі, пададзеныя ў публікацыях тэкстаў са зборніка, указваюць найімаверней на другую палову XVI ст.
Літаратура
рэдагаваць- Н.Н. Улащик. Введение в изучение белорусско-литовского летописания, М., «Наука», 1985.