Еўраінаўскі летапіс
Еўраі́наўскі ле́тапіс — сьпіс 2-га беларуска-літоўскага летапіснага зводу 3-й поўнай рэдакцыі.
Зьбярогся ў зборніку канца 17 стагодзьдзя, які ў пачатку 19 стагодзьдзя належаў Паўлу Еўраінаву. Пачынаецца з паданьня пра Палямона да Гедзіміна. Падзеі 14 — 1-й паловы 15 стагодзьдзяў выкладзеныя паводле Беларуска-літоўскага летапісу 1446 году. У заключнай частцы зьмяшчаюцца пагадовыя запісы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага з 1450-х гадоў да 1548 году. Зьместам гэтая частка блізкая да Пазнанскага сьпісу «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага». У Еўраінаўскім летапісе ёсьць такая гістарычная літаратура, як аповесьць пра паход Альгерда на Маскву, што ёсьць толькі ў Хроніцы Быхаўца. Зьберагаецца ў Расейскім дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве. Абнародаваны ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (1907, т. 17; 1980, т 35)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Еўраінаўскі летапіс // Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Зьміцер Герасімовіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — Т. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 620. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |