Ёргас Самарас

(Перанакіравана з «Георгіёс Самарас»)

Ёргас Самарас (па-грэцку: Γιώργος Σαμαράς; нарадзіўся 21 лютага 1985 году, Іракліян, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Ёргас Самарас
Ёргас Самарас
Γιώργος Σαμαράς
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лютага 1985 (39 гадоў)
Іракліян, Грэцыя
Рост 193 см
Вага 86 кг
Пазыцыя нападнік
Моладзевыя клюбы
—2001
2001—2003
ОФІ Крыт
Гээрэнвээн
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
[2003—2006
2006—2008
2008
2008—2014
2014—2015
2015
2016—2017
2017
2017—2018
Гээрэнвээн
Манчэстэр Сіці
Сэлтык
Сэлтык
Ўэст Бромўіч Альбіён
Аль-Гіляль
Раё
Сарагоса
Самсунспор
88 (25)
55 (8)
16 (5)
155 (52)
5 (0)
5 (0)
24 (2)
7 (0)
25 (2)
Зборныя
2006—2014 Грэцыя 81 (9)

Кар’ера

рэдагаваць

Самарас пераехаў у Нідэрлянды разам са сваім бацькам, Ёанісам Самарасам, былым прафэсійным футбалістам, ва ўзросьце 16 гадоў, падпісаўшы кантракт з «Гээрэнвээнам». Упершыню дэбютаваў у сэзоне 2003—2004 гадоў, выступаў у дзесяці матчах. За гэтым рушылі ўсьлед два пасьпяховых сэзоны ў чэмпіянаце Нідэрляндаў, пасьля чаго на нападніка зьвярнулі ўвагу скаўты некаторых клюбаў ангельскай Прэм’ер-Лігі. Пасьля цікавасьці з боку «Арсэналу»[1], Ёргас усё ж стаў гульцом «Манчэстэр Сіці» за 6 мільёнаў фунтаў.

Ягоны дэбют у «Манчэстэр Сіці» адбыўся, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», і адкрыў лік галам у сэзоне 2005—2006 гадоў ангельскай Прэм’ер-Лігі 12 лютага 2006 году супраць «Чарлтана», у якім яго каманда сьвяткавала перамогу зь лікам 3:2. Але ангельскія часы выступаў Самарас нельга лічыць удалымі, амаль адразу рушыў спад у гульні грэцкага футбаліста.

28 студзеня 2008 году нападнік быў аддадзены ў арэнду «Сэлтыку» да канца сэзону. Адна з прычынаў таго, чыму ён прыняў прапанову «Сэлтыка» была магчымасьць быць зайграным, каб лепш падрыхтавацца да выступленьня нацыянальнай зборнай Грэцыі на чэмпіянаце Эўропы 2008 году. Самарас забіў у сваім дэбютным матчы за «кельтаў», а ягоная новая каманда перамагла «Кілмарнок» у матчы Кубка Шатляндыі зь лікам 5:1.

22 жніўня 2014 году Самарас на правах вольнага агента перайшоў у клюб «Ўэст Бромўіч Альбіён», падпісаўшы кантракт на два гады[2]. Аднак ужо праз паўсэзону напачатку 2015 году зьехаў у саудаўскі клюб «Аль-Гіляль».

Міжнародная

рэдагаваць

Самарас мог гуляць за зборную Аўстраліі, бо ягоны бацька Ёаніса Самарас нарадзіўся ў Мэльбурне, але затым пераехаў у Грэцыю ва ўзросьце 13 гадоў і пасьпяхова выступаў за «Панатынаікос» і нацыянальную каманду. Ягоны дзед, таксама Ёргас, быў адным з заснавальнікаў футбольнага клюбу «Саўт Мэльбурн»[3].

Аднак Самарас абраў зборную Грэцыі. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды ўсяго празь сем дзён пасьля свайго 21 дня нараджэньня 28 лютага 2006 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Беларусі і забіў адзіны гол у матчы[4].

Дасягненьні

рэдагаваць

Сэлтык:

Галы за зборную

рэдагаваць
Нумар голу Дата Месца правядзеньня гульні Супраціўнік Лік Вынік Спаборніцтва
1. 28 лютага 2006 Лімасол, Кіпр   Беларусь 1:0 Перамога Таварыская сустрэча
2. 1 сакавіка 2006 Нікасія, Кіпр   Казахстан 2:0 Перамога Таварыская сустрэча
3. 11 кастрычніка 2006 Зэніца, Босьнія і Герцагавіна   Босьнія і Герцагавіна 4:0 Перамога Адбор да Чэмпіянату Эўропы 2008 году
4. 1 красавіка 2009 Іракліян, Грэцыя   Ізраіль 2:1 Перамога Адбор да Чэмпіянату сьвету 2010 году
5. 10 кастрычніка 2009 Атэны, Грэцыя   Латвія 5:2 Перамога Адбор да Чэмпіянату сьвету 2010 году
6. 17 лістапада 2010 Вена, Аўстрыя   Аўстрыя 2:1 Перамога Таварыская сустрэча
7. 7 кастрычніка 2011 Пірэй, Грэцыя   Харватыя 2:0 Перамога Адбор да Чэмпіянату Эўропы 2012 году
8. 22 чэрвеня 2012 Гданьск, Польшча   Нямеччына 2:4 Параза Чэмпіянат Эўропы 2012 году
9. 24 чэрвеня 2014 Фарталеза, Бразылія   Кот д’Івуар 2:1 Перамога Чэмпіянат сьвету 2014 году

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ёргас Самарассховішча мультымэдыйных матэрыялаў