Лімасол

места на Кіпры

Лімасо́л (па-грэцку: Λεμεσός, па-турэцку: Limasol або Leymosun) — горад на поўдні Кіпру, цэнтар аднайменнага раёну. Другі паводле колькасьці насельніцтва на Кіпры пасьля сталіцы Нікасіі.

Лімасол
грэц. Λεμεσός
Лімасол
Краіна: Кіпр
Раён: Лімасол
Кіраўнік: Нікас Нікалаідэс[1]
Плошча: 50,87 км² [2]
Вышыня: 0—30 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 101 000 чал.
шчыльнасьць: 1985,45 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 357 25
Паштовыя індэксы: 3010—3150
Геаграфічныя каардынаты: 34°40′29″ пн. ш. 33°02′39″ у. д. / 34.67472° пн. ш. 33.04417° у. д. / 34.67472; 33.04417Каардынаты: 34°40′29″ пн. ш. 33°02′39″ у. д. / 34.67472° пн. ш. 33.04417° у. д. / 34.67472; 33.04417
Лімасол на мапе Кіпру
Лімасол
Лімасол
Лімасол
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.limassolmunicipal.com.cy/

МінуўшчынаРэдагаваць

На тэрыторыі сучаснага Лімасолу выяўленыя пахаваньні, датаваныя II тысячагодзьдзем і VIII, IV стагодзьдзямі да н. э. Дакладная дата заснаваньня ў крыніцах не сустракаецца. Вядома, што паселішча знаходзілася між старажытнагрэцкімі местамі Аматусам і Курыёнам. У 85 року да Н. Хр. армянскі імпэратар Тыгран Вялікі, заваяваўшы Сырыю, Лібан і Анатолію, дайшоў да Лімасолу, абараняючы сваіх грэцкіх хаўрусьнікаў ад Рымскай імпэрыі.

У часе Трэцяга крыжовага паходу Кіпр перайшоў ад Бізантыі да англа-нарманаў (1190). Праз год востраў за 100 000 бэзантаў быў прададзены рыцарам-тампліерам. З прычыны ўведзеных высокіх падаткаў на Кіпры выбухнула паўстаўньне, у выніку чаго кароль Рычард Львінае Сэрца перапрадаў яго францускай дынастыі Люзіньянаў. Лімасол стаў транспартным вузлом і гандлёвым цэнтрам, тут былі заснаваныя каталіцкія кляштары.

У 1489 року кіпрская каралева Кацярына Карнара прадала востраў Вэнэцыі. Новыя ўладальнікі ўмацавалі Лімасольскі замак.

У 1570 року ў часе вайны з Вэнэцыяй асманы захапілі Лімасол. Усходняя частка места засталася пераважна грэцкай, у заходняй стала пераважаць турэцкае насельніцтва.

У 1878 року Кіпр перайшоў пад уладу Брытанскай імпэрыі. Першы брытанскі губэрнатар Лімасолу заняўся ўпарадкаваньнем места, зьявіліся таксама партовыя докі. У 1880 зьявілася асьвятленьне цэнтральнай часткі; у 1912 яно было замененае электрычнасьцю.

ТранспартРэдагаваць

Гарадзкое і міжгародняе злучэньне ў Лімасоле забясьпечваюць аўтобусныя маршруты.

Непадалёк знаходзяцца два міжнародныя аэрапорты: Ларнака (каля 50 км на паўночны ўсход) ды Пафас (каля 50 км на паўночны захад).

Порт Лімасолу — галоўны марскі порт Кіпру.

КліматРэдагаваць

Клімат Лімасолу — субтрапічна-міжземнаморскі з гарачым сухім летам і лагоднай зімой; вясна і восень кароткія і пераважна цёплыя ды сонечныя. У сьнежні — сакавіку надвор’е пераменлівае, часта даждлівае і вятрыстае. Тэмпэратура не апускаецца ніжэй за нуль, а часьцей за ўсе вагаецца ў прамежку ад 16°C да 20°C удзень і 7—12°C уначы. Сьнег выпадае вельмі рэдка і тое ўперамешку з даждом.

Вясна лагодная і прыемная, сонца сьвеціць амаль штодзень, дзённая тэмпэратура — 19—20°C, начная — 9°C. У канцы сакавіка — красавіку частыя залевы і навальніцы. Зь ветрам у паветра можа заносіцца пясок з пустыні Сахары.

Лета — найдаўжэйшая паравіна году: ад траўня да кастрычніку. Сонца пячэ кожны дзень, ападкі рэдкія. Тэмпэратура вар’юецца ад 19°C да 30°C у чэрвені і верасьні і ад 22°C да 40°C у ліпені і жніўні.

У лістападзе пачынаецца цёплая і пераважна сонечная восень. Тэмпэратура на двары складае ад 12—20°C. Надвор’е можа быць пераменлівым з году ў год: ці то навальніцы, ці то засухі. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Лімасоле складае 410 мм, але яна вельмі адрозьніваецца ў розныя гады. Кожныя 3—5 гадоў здараюцца засухі.

ЭканомікаРэдагаваць

Разьвіцьцё турызму ў Лімасоле пачалося пасьля 1974 року, калі Фамагуста і Кірэнія, галоўныя курорты Кіпру, былі акупаваныя Турэччынай. У месьце дзейнічае мноства пляжаў, прыдатных для купаньня і загараньня.

Пасьля захопу туркамі порту Фамагусты ў 1974 року галоўным марскім портам Кіпру стаў порт Лімасолу.

У Лімасоле разьмешчаныя мноства вінакурных кампаніяў, якія выпускаюць віно і каньякі зь вінаграднікаў паўднёвых схілаў Троадасу.

СлавутасьціРэдагаваць

СпортРэдагаваць

У Лімасоле разьмешчаныя спартовыя клюбы Апалён і АЭЛ, якія маюць баскетбольныя, валейбольныя і футбольныя каманды.

З 2006 року ў месьце ладзіцца маратон.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Curriculum Vitae - Nicos NicolaidesЛімасол.
  2. ^ Solutions Limassol City(анг.). Limassol Tourism Development & Promotion Company. Праверана 30 ліпеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць