Кубак Шатляндыі па футболе

Кубак Шатляндыі па футболе (па-ангельску: Scottish Football Association Challenge Cup альбо проста па-ангельску: Scottish Cup) — штогадовае спаборніцтва сярод шатляндзкіх клюбаў, якое праводзіцца Шатляндзкай футбольнай асацыяцыяй.

Кубак Шатляндыі па футболе
ActiveNationScottishCup.gif
Заснаваны 1874
Колькасьць камандаў 95
Дзейны чэмпіён Сэлтык (2017—2018)
Найбольш пасьпяховы клюб Сэлтык (38 тытулаў)
Вэб-сайт scottishfa.co.uk
Soccerball current event.svg Сэзон 2018—2019 гадоў

ФарматРэдагаваць

Спаборніцтва складаецца з 8 ці 9 раўндаў па сыстэме выбываньня. На кожнай ступені пераможца высьвятляецца па выніках аднаго матча, які праводзіцца на полі адной з камандаў. Калі ж гульня сканчваецца ў нічыю, тады праводзіцца яшчэ адзін матч, але ўжо на поле другога клюбу з пары. Паўфіналы і фінал праходзяць на нэўтральным полі (звычайна «Гэмпдэн Парк» у Глазга). Калі ў гэтых матчах пераможца ня можа быць выяўлены, то прызначаюцца дадковыя 30 хвілін і пры неабходнасьці сэрыя пэнальці.

Клюбы трэцяга дывізіёну ўключаюцца ў барацьбу ў другім раўндзе. Клюбы другога дывізіёну й 6 клюбаў першага дывізіёну пачынаюць удзел з трэцяга раўнду. Клюбы Прэм’ер-лігі й 4 клюбы першага дывізіёну (тыя, што занялі месцы з 2 па 4 у мінулым сэзоне й той, што выбыў з Прэм’ер-лігі) пачынаюць барацьбу са стадыі 1/16 фіналу (4 раўнд).

Пераможца атрымоўваў права на ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў, а пасьля яго зьнікненьня ў 1999 годзе — у Кубку УЭФА (цяпер Ліга Эўропы).

ПераможцыРэдагаваць

Клюб Колькасьць перамог Апошняя перамога Колькасьць паразаў у фінале Апошняя параза ў фінале
Сэлтык 38 2018 18 2002
Рэйнджарз 33 2009 18 2016
Кўінз Парк 10 1893 2 1900
Гартс 8 2012 6 1996
Абэрдын 7 1990 9 2017
Гібэрніян 3 2016 11 2013
Кілмарнок 3 1997 5 1960
Вэйл оф Левэн 3 1879 4 1890
Клайд 3 1958 3 1949
Сэнт-Мірэн 3 1987 3 1962
Дандзі Юнайтэд 2 2010 8 2014
Матэрўэл 2 1991 6 2018
Тэрд Ланарк 2 1905 3 1936
Фалкірк 2 1957 3 2015
Данфэрмлін Атлетык 2 1968 3 2007
Рэнтан 2 1888 3 1895
Дамбартан 1 1883 5 1897
Дандзі 1 1910 4 2003
Эйрдрыяніянс 1 1924 3 1995
Іст Файф 1 1938 2 1950
Грынак Мортан 1 1922 1 1948
Партык Тыстл 1 1921 1 1930
Інвэрнэс Каледоніян Тыстл 1 2015
Сэнт-Джонстан 1 2014
Сэнт-Бэрнард 1 1895
Гамільтан Акадэмікал 2 1935
Альбіён Ровэрз 1 1920
Камбусланг 1 1888
Клайдсдэйл 1 1874
Грэтна 1 2006
Кўін оф Саўт 1 2008
Рэйт Ровэрз 1 1913
Рос Каўнці 1 2010
Торнлібанк 1 1880

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Кубак Шатляндыі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў