Гээрэнвээн (футбольны клюб)
«Гээрэнвээн» (па-нідэрляндзку: Sportclub Heerenveen, па-фрыску: Sportklub It Hearrenfean) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Гээрэнвээну. Заснаваны ў 1920 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрляндаў 2009 году.
Гээрэнвээн | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Sportclub Heerenveen | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 20 ліпеня 1920 | ||||
Горад | Гээрэнвээн, Нідэрлянды | ||||
Стадыён |
Абэ Ленстра Умяшчальнасьць: 26 800 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Эрэдывізія | ||||
· 2021—2022 | 8 месца | ||||
| |||||
sc-heerenveen.nl(нід.)(анг.) |
ГісторыяРэдагаваць
Футбольны клюб «Гээрэнвээн» быў заснаваны 20 ліпеня 1920 году ў аднайменным горадзе, які адносіцца да рэгіёну Фрысьляндыя[2]. Каманда двойчы зьмяняла свой назоў спачатку на «Спартаан», а потым у 1922 годзе на варыянт «Гээрэнвээн»[2]. У час нямецкай акупацыі Нідэрляндаў клюб тры разы запар ставаўся чэмпіёнам Поўначы Нідэрляндаў. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны клюб яшчэ шэсьць разоў запар быў чэмпіёнам Поўначы, дамінаваньне «Гээрэнвээна» ў гэты пэрыяд было дасягнута дзякуючы выступам за клюб легендарнага фрызаўскага гульца Абэ Ленстра[2]. На пэрыяд Ленстры прыпадае неверагодная перамога «Гээрэнвээна» над амстэрдамскім «Аяксам» у адной з самых вядомых гульняў у гісторыі нідэрляндзкага футболу[3]. Трываючы паразу зь лікам 1:5 за 25 хвілінаў да канца, фрыская каманда здолела забіць сталічнаму клюбу 5 мячоў у атрымаць перамогу зь лікам 6:5[3].
У 1950-я гады «Гээрэнвээн» страціў статус дамінуючага клюбу ў рэгіёне, а пасьля ўладкаваньня прафэсійнага статуса нідэрляндзкага футболу Ленстра далучыўся да табару клюбу «Энсхэдэ». Да канца дзесяцігодзьдзя «Гээрэнвээн» гуляў у Ээрстэдывізіі, аднак у хткім часе клюб апусьціўся на дывізіён ніжэй. У 1969—1970 гадох фрыскі клюб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне й вярнуўся ў Ээрстэдывізію, дзе на працягу двух сэзонаў у 1970-я гады быў блізкі да выхаду ў Эрэдывізію[2]. Да 1974 году клюб апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і каб забясьпечыць ягонае выжываньне, ён быў падзелены на аматарскую й прафэсійную сэкцыі.
У 1980-я гады клюб двойчы прасунуўся ў стадыю плэй-оф, але беспасьпяхова абодва разы. У рэшце рэшт «Гээрэнвээн» дасягнуў Эрэдывізіі ў 1990 годзе, стаўшы першым фрыскім клюбам, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню.
ТытулыРэдагаваць
- Кубак Нідэрляндаў:
- 2009
КрыніцыРэдагаваць
- ^ https://www.transfermarkt.com/sc-heerenveen/mitarbeiterhistorie/verein/306
- ^ а б в г The history of Heerenveen. www.sc-heerenveen.nl.
- ^ а б sc Heerenveen: Every dutchman's second favorite team. www.ajax-usa.com.