Гарадок (гміна)
Гмі́на Гарадо́к (па-польску: Gmina Gródek) — вясковая гміна ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гарадок.
Гміна Гарадок | |
Gmina Haradok (Gmina Haradok) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | вясковая гміна |
Уваходзіць у | Беластоцкі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Гарадок |
Войт | Веслаў Кулеша |
Насельніцтва (2012) | 5633 |
Шчыльнасьць | 13,08 чал./км² |
Плошча | 430,6 км² |
Месцазнаходжаньне Гміны Гарадок | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +1 |
Тэлефонны код | (+48) 85 |
Паштовыя індэксы | 16-040 |
Код аўтам. нумароў | BIA |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Разьмяшчэньне
рэдагавацьМяжуе з гмінамі Крынкі, Міхалова, Супрасьля, Шудзялова і Заблудаў, а таксама з Рэспублікай Беларусь.
Нацыянальны склад
рэдагавацьПаводле Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1921 г. у Польшчы, большасьць жыхароў тагачаснай гміны Гарадок назвалі сябе беларусамі (1752 чалавекі, што складала 40% усіх жыхароў гміны). Астатнія жыхары гміны задэкляравалі наступныя нацыянальнасьці: жыды (1432 чалавекі, 33% насельніцтва), палякі (1211 чалавек, 27% насельніцтва), немцы (5 чалавек) і русін (1 чалавек) .
Паводле вынікаў Усенароднага перапісу насельніцтва 2002 году 76,1 % жыхароў гміны дэкляравалі польскую нацыянальнасьць, а 23,07 % — беларускую. Гэты вынік дазволіў выкарыстоўваць у гміне польска-беларускую двухмоўную геаграфічную намэнклятуру і ўвесьці беларускую мову ў якасьці дапаможнай.
Па выніках Нацыянальнага перапісу насельніцтва 2011 г. доля беларусаў ў этнічнай структуры жыхароў гміны апусьцілася ніжэй за 20%, праз што беларусы страцілі правы, згаданыя вышэй.
Ураджэнцы
рэдагаваць- Кастусь Каліноўскі (1838, Мастаўляны — 1864) — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Аляксей Карпюк (1920, Страшава — 1992) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч
- Лёнік Тарасэвіч (нар. 1957, Валілы) — беларускі мастак у Польшчы
Культурныя падзеі
рэдагаваць- Басовішча — штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі
- «Сяброўская бяседа»
- «Спатканьні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»)
- «Дні Гарадку» («Dni Gródka»)
Лякальная прэса
рэдагаваць- газэта «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»
Арганізацыі
рэдагаваць- Гарадоцкі цэнтар культуры (Gródecki Ośrodek Kultury)
- Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej)
Помнікі архітэктуры
рэдагаваць- Замкавая гара;
- Праваслаўная царква Нараджэньня Сьвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1946—1947 на месцы, дзе хутчэй за ўсё знаходзілася першая ў Гарадку царква, пабудаваная Хадкевічамі ў XV ст.
- Капліца на праваслаўных могілках Заступніцтва Сьвятой Багародзіцы (1862 год), драўляны зруб.
- Рыма-каталіцкі касьцёл Найсьвяцейшага сэрцы Езуса, пабудаваны 1933—1936. Галоўны і бакавыя алтары выкананы ў стылі барока.
- Жыдоўскія могілкі.
а таксама:
- Драўляны двор з канца XVIII стагодзьдзя ў вёсцы Мялешкі-Калёнія
- Капліца Сьв. Ганны (каля 1840 г.) у вёсцы Каралёў Мост
- Праваслаўная царква Сьв. Ганны (1913—1914 гг.), іканастас паходзіць з царквы ў Горадні, у вёсцы Каралёў Мост
- Праваслаўная царква Сьв. Яна Тэоляга (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909) у вёсцы Мастаўляны
- Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст.) у вёсцы Мастаўляны
- Праваслаўная каплічка (каля 1850 году) у вёсцы Навасёлкі
- Сядзібны парк (XIX ст.) у вёсцы Валілы