Супрасьля (рака)
Рака | |
Супрасьля | |
![]() | |
Супрасьль каля вёскі Студзянкі | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | каля в. Тапаляны |
Вусьце | Нараў |
Краіны басэйну | Польшча |
Даўжыня | 93,8 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 9,86 м³/с |
Плошча басэйну | 1844,4 км² |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Плоская, Пільніца, Белая |
Правыя | Слоя, Сокальда, Чорная, Дзернякоўка, Грыбоўка |
![]() |
Супрасьля (раней вядомая як Спрасьля; па-польску: Supraśl) — рака ва ўсходняй Польшчы. Працякае праз Падляскае ваяводзтва, прыток Нарава.
Асноўныя прытокіРэдагаваць
На рацэРэдагаваць
Агульныя зьвесткіРэдагаваць
Рака мае працягласьць 93,8 км, плошча басэйну 1,8 тысячы км². Пачатак бярэ ў багнах на поўнач ад вёскі Тапаляны. У вышнявіне спачатку цячэ на ўсход, за местам Міхалова паварочвае на поўнач, дзе цячэ праз Кнышынскую Пушчу і Гарадок. Пачынаючы ад вёскі Пілатаўшчына паварочвае да паўночнага захаду і праз 30 км перасякае мяжу паміж Сакольскім паветам і Беластоцкім. Далей рака працякае праз месты Супрасьль і Васількаў (дакранаючыся навакольляў Беластоку). Каля 2 км ніжэй за Гарадок, рака стварае каньён праз зону марэнных краявых утварэньняў. Каля 3 км уверх па плыні ад вёскі Фасты знаходзіцца гаць для абвадненьня лугоў. Упадае ў Нараў каля вёсцы Златарыя.
У Супрасьлі ловяцца стронга і харыюс. Рака зьяўляецца крыніцай пітнога водазабесьпячэньня агламерацыі Беластоку.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Супрасьля (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў