Гідраэнэ́ргія — выкарыстоўваемая ў гаспадарцы мэханічная энэргія руху вады. У наш час гідраэнэргія звычайна пераўтвараецца ў электрычную энэргію. Гідраэнэргію можна выкарыстоўваць непасрэдна для руху мэханізмаў — існуюць прыстасаваньні ў якіх вада якая рухаецца рухае турбіны ці вадзяныя колы.

Яшчэ да вынаходніцтва электрычнасьці гідраэнэргія выкарыстоўвалася для руху млыноў і ткацкіх станкоў, кузьняў і іншых мэханізмаў. У 1830-х гадах, пад час піка разьвіцьця рачнога транспарту, вада выкарыстоўвалася для руху шлюзавых брамаў.

Гідраэнэргія можа быць значна таньней спальваньня выкапнёвых паліў ці ядзернай энэргіі. Раёны, забясьпечаныя гідраэнэргіяй прыцягваюць прамысловасьць нізкім коштам электраэнэргіі. У некаторых краінах выкарыстаньне гідраэнэргіі пачынаецца з-за экалягічных праблемаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гідраэнэргіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў