Галёнчыцы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Галёнчыцы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Галёнчыцы | |
трансьліт. Haliončycy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065[1] |
СААТА: | 1240820036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′54″ пн. ш. 23°43′12″ у. д. / 52.465° пн. ш. 23.72° у. д.Каардынаты: 52°27′54″ пн. ш. 23°43′12″ у. д. / 52.465° пн. ш. 23.72° у. д. |
± Галёнчыцы |
Галёнчыцы месьцяцца за 11 км на паўночны захад ад Камянцу, за 51 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Празь вёску праходзіць аўтадарога Абяроўшчына — Вярховічы — Камянец (Н343).
Гісторыя
рэдагаваць- 1845: маёнтак і вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасьць абшарнікаў Цяльшэўскіх. У вёсцы 15 двароў, 98 наяўных душ, 145 дзесяцінаў зямлі; у маёнтку 4 дваровыя душы, 164 дзесяцінаў зямлі. Дзейнічалі хлебазапасная крама, карчма, ветраны млын.
- 2-я палова XIX ст.: у Войскай воласьці таго ж павету.
- 1897: паводле перапісу вёска, 19 двароў, 131 жыхар, і маёнтак. Працавалі школа граматы, хлебазапасная крама, ветраны млын, кузьня.
- 1905: у вёсцы — 130 жыхароў, у маёнтку — 20 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска і калёнія ў Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: разам у вёсцы і калёніі 20 двароў, 132 жыхары.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска, 40 двароў, 215 жыхароў. У Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франце загінулі 2 жыхары вёскі.
- 1949: вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Пагранічнік» (23 гаспадаркі).
- 1951: у калгасе «Новы шлях».
- 1960: у вёсцы 124 жыхары.
- 1962: у саўгасе «Белавескі» (у 1982 годзе перайменаваны ў «Першамайскі», у 1991 годзе рэарганізаваны ў калгас).
- 1964: у Дзьмітравіцкім сельсавеце таго ж раёну.
- 1970: 128 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 31 жыхар
- 2005 год — 34 жыхары, 20 двароў[3]
- 1999 год — 36 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Почтовые индексы улиц деревни Галенчицы (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 1 красавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 36
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 36.