Вільчыцы
Ві́льчыцы[1] — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вяйнянскага сельсавету. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін. Разьмешчана за 12 км на поўдзень ад Магілёва. Краявід раўнінна-ўзгорысты. На захадзе, поўдні і ўсходзе мяжуе зь лесам. На поўдні цячэ р. Вільчанка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць побач зь вёскай.
Ві́льчыцы | |
трансьліт. Viĺčycy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Магілёўскі |
Сельсавет: | Вяйнянскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | ▲ 394 чал. (2010)[1] |
колькасьць двароў: | 196 (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 222 |
Паштовы індэкс: | 213101 |
СААТА: | 7244804016 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°46′58.8″ пн. ш. 30°20′33.0″ у. д. / 53.783° пн. ш. 30.3425° у. д.Каардынаты: 53°46′58.8″ пн. ш. 30°20′33.0″ у. д. / 53.783° пн. ш. 30.3425° у. д. |
± Ві́льчыцы |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца ў запісах інвэнтара 1560 году як сяло ў Магілёўскай воласьці Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўнае ўладаньне, налічвала 15 дымоў. У 1580 годзе перададзена ў валоданьне шляхціцу. У 1635 годзе сяло ў Вяйнянскім войтаўстве Магілёўскай воласьці, дзяржаўная ўласнасьць, дзейнічалі царква, млын, карчма.
Пад уладай Расейскае імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітае у 1772 годзе апынулася ў складзе Расейскае імпэрыі. У 1850 годзе ў складзе ўладаньня Вейна Магілёўскага павету, шынок, млын, сукнавальня. Пасьля пракладкі ў 1859 годзе шашы Магілёў — Доўск у сяле разьмяшчалася паштовая станцыя, якая мела 16 коней.
З пракладкай чыгункі пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Апрача земляробства ва ўсіх дварах сяляне займаліся вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны. Паводле перапісу 1897 году ў Палыкавіцкай воласьці Магілёўскага павета Магілёўскай губэрні.
У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін.
Найноўшы час
рэдагавацьУ пачатку 20 стагодзьдзя школа граматы была ператворана ў царкоўна-прыходзкую. На яе аснове адкрыта работніцкая школа 1-й ступені, у якой у 1925 годзе было 67 вучняў, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска стала часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай I зьезда КП(б) Беларусі ў складзе Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала этнічна беларускія тэрыторыі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году ў выніку першага ўзбуйненьня БССР вёска вернута Беларусі, зь 17 ліпеня 1924 году ў Лупалаўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 году ў Магілёўскім раёне, з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1930-я гады арганізаваны калгас «Пралетарый».
У Нямецка-савецкую вайну зь ліпеня 1941 году да 26 чэрвеня 1944 году акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У барацьбе супраць фашызму загінулі 74 вяскоўцы. На ўшанаваньне іх памяці ў 1975 годзе ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.
У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вяйнянскі цяплічны камбінат» (цэнтар — в. Вейна). Разьмяшчаліся Магілёўская зьверагаспадарка, лясьніцтва, двор буйной рагатай жывёлы, вытворчае аддзяленьне, сьвінагадоўчы комплекс «Усход». У вёсцы працавалі бібліятэка, сталовая, крама, аддзяленьне сувязі, Дом быту, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, 8-гадовая школа.
У 2007 годзе цэнтар ААТ «Агракамбінат „Усход“», дзейнічалі лякарная амбуляторыя, кавярня.
Забудова
рэдагавацьЗадума забудовы створаная ў 1982 годзе ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Забудова складаецца з працяглай плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Амаль раўналежна да яе на ўсход праходзіць прамая вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі. На поўначы разьмешчаны сад і шэраг двухпавярховых 4—8-кватэрных каменных дамоў, якія належаць зьверагаспадарцы, на паўночным захадзе — сьвінагадоўчы комплекс.
Насельніцтва
рэдагаваць- 17 стагодзьдзе:
- 1635 — 36 двароў.
- 18 стагодзьдзе:
- 1742 — 43 двары.
- 19 стагодзьдзе:
- 1850 — 42 двары, 239 жыхароў.
- 1880 — 46 двароў, 231 жыхар, на чыгуначнай станцыі — 1 дом, 10 жыхароў.
- 1897 — 63 двары, 429 жыхароў, на паштовай станцыі — 2 жылыя пабудовы, 12 жыхароў.
- 20 стагодзьдзе:
- 1909 — 89 двароў, 466 жыхароў, на паштовай станцыі — 1 двор, 5 жыхароў.
- 1926 — 103 двары, 618 жыхароў.
- 1990 — 443 гаспадаркі, 1356 жыхароў.
- 21 стагодзьдзе:
- 2007 — 196 гаспадарак, 415 жыхароў.
Славутасьці
рэдагаваць- Бакавы флігель паштовай станцыі (19 ст.).
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Паштовая станцыя (19 ст.). Зьнішчана 25 траўня 2013 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0