Кавя́рня, а таксама кафэ́ (па-француску: café, па-італьянску: caffé па-ангельску: coffehouse, па-ангельску: coffe shop, па-нямецку: Kaffehaus) — гастранамічная ўстанова, дзе падаюць напоі — у першую чаргу каву, а таксама гарбату й сьпіртовыя напоі ды дэсэрты да іх: торты, цесткі, марозіва, фрукты. Часам мэню не абмяжоўваецца аднымі дэсэртамі.

Кавярні зьяўляюцца ўлюбёнымі месцамі сустрэчаў, зносінаў ды адпачынку шматлікіх людзей.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Кавярня ў Палестыне, фота ХІХ стагодзьдзя
 

Кавярні, як месца сустрэчаў грамадзкасьці, зьявіліся ў краінах Сярэдняга Ўсходу ў XVI ст., дзе мужчыны зьбіраліся паразмаўляць, выпіць кавы (як правіла па-турэцку), або гарбаты, пакурыць кальян, таксама гралі ў шахі, нарды, ці слухалі музыку і аповеды суразмоўцаў. Першая такая кавярня (арабскай al-maqhah, пэрсыдзкай qahveh-khaneh, турэцкай kahvehane або kıraathane) адкрылася ў Дамаску ў 1530 року, праз рок у Каіры, а першая кавярня на тэрыторыі Эўропы зьявілася ў Стамбуле ў 1554 року.

У XVII стагодзьдзі зьяўляюцца першыя кавярні за межамі Асманскай імпэрыі:

Спачатку кавярні хутка здабылі папулярнасьць сярод гандляроў, а пазьней і сярод іншых пластоў насельніцтва. Ужо ў 1739 року ў Лёндане налічвалася 551 кавярняў. Наведвальнікаў пэўнай кавярні як правіла, аб’ядноўвалі пэўныя супольныя інтарэсы, у асноўным прафэсійныя. Так, вядома, што францускія асьветнікі Вальтэр, Дыдро ды Русо часта зьбіраліся ў парыскім «Café Procope», заснаваным у 1686 року і менавіта тут у іх нарадзілася ідэя першай энцыкляпэдыі — па-француску: Encyclopédie, ou dictionnaire raisonné des sciences, des arts et des métiers.

Літаратура

рэдагаваць